Выстава "Рускі імпрэсіянізм"

Выстава "Рускі імпрэсіянізм"

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі” з 11 лістапада 2025 г. па 1 лютага 2026 г. працуе выстава “Рускі імпрэсіянізм”, на якой прадстаўлена больш як 30 твораў жывапісу з фондаў. Значная іх частка экспануецца пасля доўгага перарыву (ад 20 да 75 гадоў знаходжання ў запасніках), а выбраная – ўпершыню. Дадзены праект дае магчымасць паглядзець на імпрэсіянізм не толькі як на мастацкі накірунак мяжы XIX – ХХ стагоддзя, але як на творчы метад, якім шырока карысталіся на працягу ўсяго ХХ стагоддзя.

Імпрэсіянізм як інавацыйная плынь 1870-х гадоў і “вынаходніцтва” французскіх жывапісцаў пачаўся са скандалу ў мастацкім свеце, але ўжо да пачатку ХХ стагоддзя ён стаў з’явай звыклай і нават некалькі састарэлай, а ў сярэдзіне 1900-х гадоў французскі жывапіс прыняўся за вырашэнне зусім іншых задач. Для рускага мастацтва засваенне логікі імпрэсіяністычнага мыслення і прыёмаў жывапісу пачалося на рубяжы XIX–XX стагоддзяў. На рускай глебе, якая патрабавала ад мастацтва не столькі прыгожай формы, колькі філасофска-змястоўнага падыходу, імпрэсіянізм быў ператвораны і інтэрпрэтаваны ў нацыянальных традыцыях. Абрам Архіпаў, Сяргей Вінаградаў, Канстанцін Каровін, Валянцін Сяроў, Аляксандр Мараваў, Пётр Пятровіч, Леанард Туржанскі, Аляксей Сцяпанаў, Ігар Грабар, Канстанцін Юон, Міхаіл Шамякін – вось толькі нешматлікія імёны мастакоў, якія склалі славу рускаму імпрэсіянізму. Вельмі многія майстры ў сваёй творчасці прайшлі перыяд уплыву імпрэсіяністычнага жывапісу. Гэта – Сяргей Малюцін, Філіп Малявін, Сцяпан Калеснікаў, Мікалай Кузняцоў і інш.

У савецкі перыяд слова “імпрэсіянізм” набыло негатыўную афарбоўку. Для многіх мастакоў гэта стала пачаткам адмовы ад авангардных пазіцый і зваротам да рэалістычнай традыцыі, але не сухога акадэмічнага ўзору, а змененай павевамі пленэрнага імпрэсіяністычнага жывапісу, які (шмат у чым дзякуючы вучню К. Каровіна і любімаму мастаку І. Сталіна шчыраму імпрэсіяністу А. Герасімаву) да сярэдзіны ХХ стагоддзя стаў адным з вядучых творчых метадаў савецкіх мастакоў: Сяргея Герасімава, Фёдара Мадорава, Аляксандра Асмёркіна, Генрыха Паўлоўскага, братоў Ткачовых, Таццяны Яблонскай, Віктара Арэшнікава і інш.

Урачыстае адкрыццё выставы – 11 лістапада а 17.00. 

Куратар – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Дар’я Барташук.

1
Архіпаў Абрам Яхімавіч. "Баба". 1927.
1
Сцяпанаў Аляксей Сцяпанавіч. "Цугам".
1
Юон Канстанцін Фёдаравіч. "Ніжні Ноўгарад. Вясновы вечар". 1902.
1
Дасекін Мікалай Васільевіч. "Венецыя". 1886-1896.
1
Каровін Канстанцін Аляксеевіч. "Сонечны дзень". 1914.
1
Грабар Ігар Эмануілавіч. "Дуб". 1926.
1
Багданаў-Бельскі Мікалай Пятровіч. "У перавозу". 1915
іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень