У вас ёсць магчымасць на свае вочы ўбачыць творы класіка беларускага выяўленчага мастацтва мяжы ХІХ – пач. XX ст.! Творчасць Лейбы Альпяровіча – тонкія “карункі” з розных мастацкіх “нітак”. У яго творах спалучаецца рамантызм, жывапісны рэалізм позняга перадзвіжніцтва, імпрэсіянізм, вытанчаны мадэрн і сімвалізм.
Экспазіцыю можна наведаць да 17 сакавіка 2025 года ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20).