Выстаўка адной карціны «Мадонна ў кветках»

Выстаўка адной карціны «Мадонна ў кветках»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З 26 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у межах праекта «Выстаўка адной карціны» экспануецца твор Даніэля Сегерса «Мадонна ў кветках».

Даніэль Сегерс (1590–1661) — выдатны фламандскі жывапісец, прызнаны майстар пейзажу і кветкавага нацюрморта, які ўвекавечыў сваё імя вытанчанымі «карцінамі з кветкавымі гірляндамі».

Сегерс нарадзіўся ў 1590 г. у Антверпене ў сям'і багатага гандляра шоўкам. У 1609 годзе ён стаў вучнем Яна Брэйгеля Старэйшага, які прышчапіў яму любоў да дэталізаваных кветкавых нацюрмортаў. У 1614 годзе Сегерс прыняў рашэнне сысці ад мірской мітусні і ўступіў у ордэн езуітаў. З 1627 года і да самай смерці Сегерс працаваў у антверпенскім езуіцкім калегіуме, дзе хутка дасягнуў вяршыняў майстэрства, стаўшы самым уплывовым фламандскім жывапісцам кветак свайго часу. Яго творы выклікалі захапленне па ўсёй Еўропе. Мастак сканаў 2 лістапада 1661 года ва ўзросце 70 гадоў, пакінуўшы багацейшую мастацкую спадчыну.

Росквіт жанру кветкавых кампазіцый у Галандыі і Фландрыі, які пачаўся ў XVII стагоддзі, вызначыў галоўны кірунак творчасці Сегерса. Такія карціны, якія актыўна раскупляліся для ўпрыгожвання інтэр'ераў, уяўлялі сабой віртуозна выбудаваныя, цалкам уяўныя букеты. Мастак майстэрска злучаў кветкі розных сезонаў, якія ніколі не квітнеюць адначасова, спалучаў пышныя распушчаныя бутоны з шчыльна закрытымі, а для большай вытанчанасці дапаўняў кампазіцыі трапяткімі насякомымі, матылькамі і смаўжамі.

іншыя выставы
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава
Лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Залозны. Палітра жыцця
Мікалай Залозны. Палітра жыцця

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

«Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»
«Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі