Запаведны напеў

Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

19 лістапада 2026 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24, сяродкрыжжа) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкага шкла “Запаведны напеў”.

Часовая экспазіцыя “Запаведны напеў” запрашае гледача ў прастору беларускага мастацкага шкла, прысвечанага расліннаму і жывёльнаму свету Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, створаных на шклозаводзе “Нёман” і Барысаўскім хрустальным заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1960–2000-х гадах, такімі мастакамі, як заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Уладзімір Сямёнавіч Мурахвер, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Людміла Міхайлаўна Мягкова, Таццяна Андрэеўна Арцёмава, Пётр Сяргеевіч Арцёмаў, Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская, Уладзімір Паўлавіч Жохаў, Галіна Анатольеўна Ісаевіч, Таццяна Іванаўна Малышава і многімі іншымі.

Часовая экспазіцыя “Запаведны напеў” – гэта гутарка з гледачом аб нетрываласці навакольнай прыроды, нацыянальнай ідэнтычнасці, аб тым, як глыбокае мастацтва здольнае адлюстраваць душу роднага краю.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 10 студзеня.

Праект ажыццяўлёны пры садзейнічанні ДНВА “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” і Галерэі пахаў “НОС”.

Куратары – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Юлія Загорская, старшы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей.

іншыя выставы
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Імярэк
Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі