Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел

Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел музея як самастойнае структурнае падраздзяленне вядзе сваю гісторыю з 2001 года.

У задачы Аддзела ўваходзіць рэдагаванне і пераклад на беларускую і англійскую мовы тэкстаў каталогаў, даведнікаў, праграм і зборнікаў навуковых канферэнцый, матэрыялаў да выстаў: этыкетажу, эксплікацыі, буклетаў, прэс-рэлізаў, падрыхтоўка рэкламнай і інфармацыйнай прадукцыі (паштоўкі, афішы, візітныя карткі, запрашальныя білеты і інш.).

Уся навукова-асветніцкая і іншая прадукцыя праходзіць праз выдавецкі аддзел НММ РБ з абавязковым моўным і стылявым рэдагаваннем і карэктурай. Як правіла, менавіта тут і ажыццяўляецца камп’ютарнае афармленне і макетаванне.

За апошнія гады аддзелам быў падрыхтаваны шэраг выданняў для далейшага друку ў выдавецтвах:

  • Альбом “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV– пачатку ХХ стагоддзя”. Беларусь, 2004;
  • Альбом “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва 1920–1950-х гадоў”. Беларусь, 2006;
  • “Времен связующая нить. 100 портретов XVI–XIX веков”.Са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (cклад.: М.П. Марчанка, Н.М. Усава; аўтар уступ. артыкула Пракапцоў У.І.). Чатыры чвэрці, 2007;Альбом-каталог “Скульптура краін Заходняй і Усходняй Еўропы ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (аўт.-склад. С.І. Пракоп’ева). Белпрынт, 2008;
  • “Музей ХХI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці”. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;
  • “Анатоль Мікалаевіч Тычына (1897–1986). Мой Мінск”. Альбом (аўт.-склад. Л.Д. Налівайка; навук. рэд. Н.М. Усава). Белпрынт, 2008;
  • “Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі”. Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі. Белпрынт, 2008;
  • “Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў”. Са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (аўт. уст. арт. А. Ярашэвіч). Каларада, 2009;
  • Зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Аладаўскія чытанні “Собрание Национального художественного музея Республики Беларусь в контексте становления и развития искусства XVIII–XXI вв.”, 2009;
  • Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі”, 2009;
  • І.М. Паньшына. “Что в имени тебе моем?” “Альтиора–Живые краски”; 2009;
  • Мультымедыйны дыск “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З гісторыі даваенных збораў. Страты і вяртанне”, 2010;
  • Каталог “Нармандыя ў жывапісе (творы французскіх мастакоў другой паловы XIX – першай паловы XX ст.) (склад. Пракоп’ева С.І). Белпрынт, 2010;
  • Мультымедыйны дыск “Святыя заступнікі ў праваслаўным жывапісе”;
  • Альбом-каталог “Творы Івана Хруцкага ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (на бел., рус., француз. мовах). Белпрынт, 2010;
  • Мир детства. Русская живопись XIX – начала XX века из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь, 2011;
  • Кніга “Язэп Драздовіч”. З серыі “Славутыя мастакі з Беларусі”. Беларусь, 2012;
  • Буклет “Мастак і час”, прымеркаваны да юбілейнай выставы жывапісу і графікі Л.Д. Шчамялёва (90-годдзе з дня нараджэння), 2013.

 У аддзеле працуе шэсць супрацоўнікаў: рэдактары, карэктары, перакладчык, спецыяліст па вёрстцы.

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні