"Тыдзень нулявога траўматызму" праводзіцца з мэтай павышэння бяспекі, паляпшэння гігіены і ўмоў працы, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў патрабаванняў аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.
Прынцыпамі правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляюцца:
- прыярытэт жыцця работніка і яго здароўя;
- адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
- далучэнне работнiкаў арганізацыі ў забеспячэнне неабходных умоў і аховы працы. Неабходна, каб кожны работнік клапаціўся аб сабе, роўна як і аб сваіх калегах;
- навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.
Правядзенне "Тыдня нулявога траўматызму" з'яўляецца дадаткам да штодзённай працы па ахове працы, у перыяд правядзення якога будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, па папярэджанні траўматызму, кантроль за станам умоў працы на працоўных месцах, правільнасцю прымянення сродкаў індывідуальнай абароны, захаваннем жыцця і здароўя работнікаў у працэсе іх працоўнай дзейнасці, захаваннем санітарна-гігіенічных нормаў.