Асноўная функцыя аддзела – забеспячэнне выставачнай дзейнасці ў музеі ў адпаведнасці з гадавым планам, а таксама ўдзел установы ў выставах як у рэспубліцы, так і за мяжой. У задачы аддзела ўваходзіць пабудова новых экспазіцый і часовых выстаў у музеі і за яго межамі, захоўванне музейных экспанатаў і выставачнага абсталявання. Супрацоўнікі аддзела прадстаўляюць адну з музейных прафесій, што нядаўна сфарміравалася, звязаную з выкананнем адказных функцый па дакументаванні, менеджменце, лагістыцы ў выставачнай справе.
Выставачны аддзел ажыццяўляе:
- абслугоўванне пастаянных выстаў (мантаж/дэмантаж, падрыхтоўка экспанатаў для транспарціроўкі, упакоўка і распакоўка экспанатаў, мастацкае афармленне графічных твораў);
- абслугоўванне часовых выстаў (заключэнне дагавораў на правядзенне выстаў з аўтарамі і арганізацыямі, афармленне дакументацыі прыёму і вяртання экспанатаў, упакоўка/распакоўка і пагрузка/разгрузка экспанатаў, агляд стану захаванасці музейных прадметаў і прадметаў музейнага значэння перад экспанаваннем на выставах, мантаж і дэмантаж выстаў, мастацкае афармленне графічных твораў; мантаж і дэмантаж знадворнай рэкламы);
- абслугоўванне спецыялізаваных акцый, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў, звязаных з дзейнасцю музея.
Акрамя таго, супрацоўнікі аддзела вядуць навукова-даследчую і навукова-асветніцкую работу. Яе вынікі прэзентуюцца на семінарах, навукова-практычных канферэнцыях музея і іншых устаноў.
Выставачны аддзел узначальвалі Марына Леанідаўна Мальгіна (2008–2010; 2013–2018), Мікалай Яўгенавіч Мішчанка (2010–2013), Яўгенія Аляксандраўна Сабалеўская (з 2018 – 2022). У 2013 годзе ў структуры аддзела быў створаны сектар па абслугоўванні выстаў пад кіраўніцтвам Мікалая Яўгенавіча Мішчанкі. У розныя гады ў аддзеле працавалі А. А. Зіменка, Д. Г. Шантар, К. А. Доўгая, В. Л. Наскова, А. М. Гаўрылава, В. С. Клецкіна.
За час свайго існавання выставачным аддзелам быў арганізаваны шэраг праектаў, якія з поспехам прайшлі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь:
“Вынаходствы да Вінчы” (2015),
“Гоя… Пікаса” (2016),
“Скарбы Старажытнага Егіпта” (2017),
“Вялікі Рэмбрант” (2017),
“Дотары, Шагал, Суцін, Хадасевіч-Лежэ. Энергія, экспрэсія, сімволіка і сны. Погляд на мастацтва Італіі і Беларусі першай паловы XX стагоддзя” (2017),
“Выстава твораў рускага жывапісу XIX–XX стагоддзяў са збору расійскага калекцыянера Аляксандра Валадчынскага” (2017),
“Сальвадор Далі” (2019),
“Іаган Людвіг Блойлер (1792–1850). Падарожжа па Рэйне” (2019),
“Літаратурны пейзаж. Графіка з ФДБУК “Дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-літаратурны і прыродна-ландшафтны музей-запаведнік А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае” (Пушкінскі Запаведнік)” (2021).
Супрацоўнікі выставачнага аддзела займаюцца таксама арганізацыяй выстаў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея за межамі музея:
“Памяць народа. Вялікая Айчынная вайна ў мастацтве” (Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, 2022);
“Выстава графікі Н. Орды са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (Музей-запаведнік А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае”, 2022).
У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, аддзяленне музеязнаўства, спецыяльнасць “музеязнаўства, спецыяліст па ахове помнікаў культуры”). Працаваў у аддзеле выстаў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (1997–1999 – навуковы супрацоўнік, 1999–2007 – старшы навуковы супрацоўнік). У 2007–2019 гадах працаваў у Пасольстве Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь – Польскім Інстытуце ў Мінску на пасадзе “каардынатар мастацкіх праектаў”. З 2019 года – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
За час працы арганізаваў больш за 350 мастацкіх, гістарычных і літаратурных выстаў, у тым ліку: “Фердынанд Рушчыц. Да 150-годдзя з дня нараджэння мастака” (2020–2021), “Акім Шаўчэнка (1902–1980). Жывапіс. Да 120-годдзя з дня нараджэння” (2022), “Штодзённасці чароўнае імгненне”. Да 120-годдзя з дня нараджэння Я. І. Раздзялоўскай (2022), “Ступені майстэрства. Да 75-годдзя Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і 120-годдзя з дня нараджэння А. К. Глебава” (2022).
Выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях: “Графічны дызайн у творчасці Фердынанда Рушчыца” (навукова-практычная канферэнцыя “Творчасць Фердынанда Рушчыца ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння мастака; Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, 9–10 снежня 2020 года); “Невядомы партрэт Уладзіслава Міцкевіча пэндзля Мечаслава Вайткевіча з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя памяці М. В. Дабраклонскага “Мастацтва і навука. Актуальныя пытанні адукацыі, даследаванняў і тэхналогій”; Санкт-Пецярбургская акадэмія мастацтваў імя І. Я. Рэпіна, 11–13 лістапада 2021 года); “Вядомы і невядомы Тадэвуш Нартоўскі” (XX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Аладаўскія чытанні – 2022”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі М. А. Савіцкага; Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, 26 мая 2022 года).
Займаецца арганізацыяй творчых сустрэч, музычных фестываляў і канцэртаў.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 2009 года: навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела (2009–2010), загадчык выставачнага аддзела (2010–2013).
Кірунак дзейнасці – абслугоўванне выставачных праектаў. Быў куратарам выставы І. М. Сталярова “Настаўнік і вучні” (2015).
М. Я. Мішчанка – член Беларускага саюза мастакоў з 2005 года. Удзельнік рэспубліканскіх, групавых і міжнародных выстаў, міжнародных пленэраў. Персанальныя выставы М. Я. Мішчанкі праводзіліся ў Мінску, раённых і абласных гарадах Беларусі. Неаднаразова ўдзельнічаў у якасці аўтара ў выставачных праектах Нацыянальнага мастацкага музея; персанальная выстава М. Я. Мішчанкі “Шляхам творчасці” адбылася ў 2019 годзе.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 1992 года: лабарант аддзела рэстаўрацыі (1992–1993), мастак-рэстаўратар III катэгорыі (1993–2003), мастак-рэстаўратар II катэгорыі (2003–2006), загадчык сектара навукова-рэстаўрацыйнага аддзела –2008), мастак-рэстаўратар I катэгорыі (2008).
Кірунак дзейнасці – агляд стану захаванасці музейных прадметаў і прадметаў музейнага значэння для часовых выставачных праектаў. Удзельнічае ў падрыхтоўцы заключэнняў аб магчымасці выдачы ў часовае карыстанне музейных прадметаў на выставы за межамі музея.
Выконвае работы рознай ступені складанасці па рэстаўрацыі і кансервацыі твораў мастацтва высокай мастацкай і гістарычнай каштоўнасці: І. К. Айвазоўскі “Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 года” (1887; твор быў упершыню прадстаўлены на выставе “Айвазаўскі і марыністы” ў 2017–2018 гадах і з’яўляўся ключавой працай выставы); А. І. Куінджы “Туман” (1905–1908; праца ўдзельнічала ў выставе “Архіп Куінджы” ў Траццякоўскай галерэі (Масква) у 2018–2019 гадах); У. Я. Макоўскі “Маці і дачка” (1893); А.-Ф. Дэпорт “Сабака з паляўнічымі трафеямі” (2021).