Беларуская скульптура XVII–XVIII стст.

Беларуская скульптура XVII–XVIII стст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

26 студзеня а 17-й гадзіне ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 24) пачне працу выстава “Беларуская скульптура XVII–XVIII стст.”, на якой прадстаўлены больш за 80 помнікаў культавай драўлянай скульптуры і разьбы з фондаў музея, створаных на працягу першай паловы XVII – канца XVIII ст.

Экспанаты паходзяць з розных рэгіёнаў краіны і сведчаць пра высокі прафесійны ўзровень развіцця скульптуры на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Менавіта ў акрэслены перыяд культавая разьбяная скульптура сфарміравалася як значная з’ява ў беларускім мастацтве, атрымала шырокае распаўсюджанне і дасягнула росквіту ў асяродку каталіцкага касцёла, а таксама знайшла месца ў аздабленні цэркваў усходне-хрысціянскіх канфесій. У праваслаўнай царкве ў XVII–XVIII стст. высокага мастацкага ўзроўню дасягнула арнаментальная разьба па дрэве, таксама прадстаўленая ўвазе гледача.

Некаторыя творы ўпершыню дэманструюцца шырокай публіцы: фігуры Арханёлаў з Пінска, святы Войцех з Гродна, святы біскуп Рыма з Шарашова, апостал Павел з Росі і інш. Пасля завяршэння працяглай рэстаўрацыі экспануецца Укрыжаванне з Лаўрышава. Для многіх твораў былі ўдакладнены атрыбуцыйныя звесткі (апостал Ян і Дзева Марыя з кампазіцыі “ўкрыжаванне з прадстаячымі” з Шарашова, святы Амброзій са Слоніма, комплекс скульптур з Магілёўшчыны і інш.). 

Выстава з’яўляецца вынікам працяглай працы па збіранні, рэстаўрацыі і вывучэнні надзвычай рэпрэзентатыўнай калекцыі старажытнабеларускай скульптуры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Куратар – Станіслаў Чавус, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь