І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні

І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

23 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрываецца выстава “І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўні”. Праект знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з абліччам горада праз погляд мастакоў пачатку ХХ стагоддзя і да 1968 года.

На сённяшні дзень Мінск носіць званне сталіцы і з'яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў Беларусі. Калі зірнуць на горад праз прызму часу, то стагоддзе таму аблічча і краявіды горада моцна адрозніваліся ад вядомага сучаснаму чалавеку гарадскога асяроддзя. На пачатак ХХ стагоддзя Мінск знаходзіўся на складанай геаграфічнай і гістарычнай перыферыі, і ўжо з 1 студзеня 1919 года горад атрымаў главу ў сваёй гісторыі ў якасці сталіцы БССР. Пачынаецца новая эпоха ў жыцці горада.

У 1920–1930-я гг. у Мінск прыбывае ўсё больш і больш новых жыхароў. У гэты перыяд у горадзе працуюць вядомыя архітэктары (Іосіф Лангбард, Георгій Лаўроў і інш.), пры ўдзеле якіх з'яўляецца новая архітэктура, атрымлівае сваё развіццё ўся інфаструктура горада. Не пакідае абыякавым горад і мастакоў. Усё больш з'яўляецца розных графічных і жывапісных замалёвак, якія раскрываюць старонкі з жыцця Мінска. Гэты перыяд адлюстраваны ў работах мастакоў, такіх як Аркадзь Астаповіч, Язэп Драздовіч, Мікалай Дучыц, Мікалай Тарасікаў, Міхаіл Філіповіч, Меер Сляпян і інш.

Пасля бурнага “нараджэння сталіцы” прыходзіць Вялікая Айчынная вайна, якая пакінула незгладжальны трагічны след у жыцці горада. Разбураны, спалены Мінск і яго руіны сталі адной з галоўных тэм у творчасці мастакоў гэтага перыяду (Аскар Марыкс, Монас Манасзон, Павел Гуткоўскі, Анатоль Тычына).

Не паспелі згаснуць усе вогнішчы вайны, як у горадзе, які толькі быў вызвалены 3 ліпеня 1944 года, пачынаецца новы этап – адраджэнне. З новай старонкі горад пачынае здабываць сваё аблічча. Паступова аднаўляецца ўся інфаструктура. Мастакі, як рэпарцёры, фіксуюць усе этапы ператварэння горада, пачынаючы з аднаўлення разбураных будынкаў і ўзвядзення новых. Усё часцей вобраз Мінска з'яўляецца на работах мастакоў у розных відах мастацтва: у арыгінальнай і тыражнай графіцы, жывапісе, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У гэты перыяд сапраўднымі “пяснярамі” Мінска становяцца: Леў Лейтман, Давід Генін, Сямён Герус, Ізраіль Басаў, Сяргей Каткоў, Натан Воранаў і інш.

На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Выстава “І ты закрасуеш, наш Мінск старадаўнi” будзе экспанавацца з 23 жніўня па 6 кастрычніка 2024 г. у выставачным корпусе музея (вул. Карла Маркса, 24).

іншыя выставы
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў
Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30