Інтэрв'ю генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Ганны Конанавай газеце “Культура”

Інтэрв'ю генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Ганны Конанавай газеце “Культура”
Ганна Конанава нарадзілася ў 1986 годзе ў Магілёве. Мастак- жывапісец, педагог. Профільную адукацыю атрымала ў Гімназіі- каледжы імя І.В.Ахрэмчыка. Вышэйшую адукацыю – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Там жа скончыла і магістратуру.

Прайшла навучанне ў аспірантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дзе абараніла дысертацыю і стала кандыдатам мастацтвазнаўства. Сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Да прызначэння генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея займала пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 

 

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь новы кіраўнік. Ім стала Ганна Конанава, у творчым асяроддзі вядомая як мастак, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтвау, яркі прадстаўнік сучаснага пакалення топ-менеджараў у сферы культуры. Ужо ў іпастасі генеральнага дырэктара Ганна Уладзіміраўна адказала на пытанні газеты “Культура”.

— Прапанова заняць гэта крэсла была нечаканай?

— Так. Пагадзілася таму, што маім пакліканнем і вялікай любоўю з самага ранняга дзяцінства была мастацкая творчасць. Я заўсёды падкрэсліваю, што з’явілася на свет у сям’і мастакоў. Як асоба фарміравалася ў мастацкім асяроддзі. Гэта шмат у чым вызначае маё стаўленне да прафесійнай дзейнасці, якая на працягу ўсяго жыцця звя- зана з мастацтвам.

— У вас вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства. Што было прадметам вывучэння падчас працы над дысертацыяй?

— Мне заўсёды цікава пранікаць у свет ідэй, таму тэмай дысертацыйнага даследавання была “Функцыі святла ў станковым жывапісе Беларусі XX — пачатку XXI стагоддзяў”. У кандыдацкай дысертацыі я разглядала святло не толькі як тэхналагічны і тэхнічны інструмент стварэння жывапіснай работы, а яго анталагічнае значэнне ў творах мастакоў, пытанні каштоўнаснай арыентацыі, свядомага і несвядомага выбару аўтараў у яго выкарыстанні, філасофію святла ў творах мастацтва.

— Вы паспяховы мастак. Гэта будзе дапамагаць або перашкаджаць на новай пасадзе?

— Высокую творчасць нараджае напружанае жыццё і ўпартая праца. Я спадзяюся і стаўлю мэтай, што ўдасца шмат зрабіць у сферы ўласнай творчасці. У мяне занадта сур’ёзны шлях у мастацтве.

— Якія задачы перад вамі паставіў міністр культуры пры прызначэнні?

— Калі коратка, то пашыраць пералік платных паслуг і павышаць даходы па пазабюджэтнай дзейнасці. Ствараць новыя перасоўныя праекты, пры- цягваць маладых мастакоў і пашыраць супрацоўніцтва з установамі адукацыі. Надаць болыш увагі навуковай і рэстаўрацыйнай дзейнасці.

Адпаведна, цяпер думаем, як павялічыць колькасць мерапрыемстваў і наведвальнасць, у якім выглядзе лепш арганізаваць перасоўныя праекты і ці можна ў іх выкарыстоўваць арыгіналы нашых шэдэўраў. Такі досвед у музея ўжо ёсць. Да прыкладу, у межах святкавання Дня Незалежнасці мы праводзілі выставы ў Палацы Рэспублікі і ў Вялікім тэатры оперы і балета. Напрацоўкі ёсць, а механізм ахоўнасці экспанатаў неабходна будзе ўзмацняць і ўдасканальваць.

— Дарэчы, якія перспектывы ў рэстаўрацыйнай майстэрні музея?

— Яе дзейнасць запатрабаваная, заказаў шмат. Маюцца пэўныя магчымасці для нарошчвання аб’ёмаў работ. Гэта прынясе карысць музейнай справе па ўсёй краіне.

Але трэба разумець, што рэстаўрацыя — вельмі карпатлівая праца. Таму рэзкія змены тут немэтазгодныя.

— А як у сучасных умовах развіваецца супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея ў сферы міжнародных абменаў?

— Планамерна. За нядоўгі час, які прайшоў з моманту майго прызначэння, наш музей наведалі паслы Мексікі і Тайланду. Мы дамовіліся аб магчымым супрацоўніцтве з вядучымі музеямі гэтых краін. Ёсць зацікаўленасць у абмене выставамі. Пачнём, хутчэй за ўсё, з віртуальных праектаў.

— У вас ёсць нейкія ўласныя мэты, якія ставіце перад сабой на гэтай пасадзе?

— Ёсць пэўныя чаканні. У 2020 годзе да мяне прыйшло разуменне, што ў моманты грамадзянскай напружанасці, рэвалюцыі, вайны мастацтва перастае быць запатрабаваным. Толькі ў стабільнай дзяржаве квітнее культура. Таму руплівец мастацтва павінен дбаць пра адзінства народа, моц і трываласць дзяржавы.

Адпаведную задачу нам паставіў і Прэзідэнт Беларусі ў сваёй прамове на цырымоніі ўручэння ўзнагарод дзеячам культуры ў Дзень Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка досыць выразна сказаў пра хісткасць і крохкасць міру. Выпрабаванні, якія стаяць перад чалавецтвам цяпер, гэта не столькі пытанне стаўлення да палітыкі. Гэта пытанне бітвы дабра і зла. Экзістэнцыяльнае, сур’ёзнае пытанне. Мір — гэта дабро. Таму дзеячы культуры павінны праз сваю творчасць дбаць аб захаванні міру.

Для мяне важны светапоглядны аспект у любой справе. 3 яго вынікаюць потым і мерапрыемствы, і акцэнты ў планаванні дзейнасці. Традыцыйныя каштоўнасці — тое, што вельмі актуальна сёння. I наконт гэтага ў мяне ёсць задумы. Не хацелася б іх агучваць: планы любяць цішыню. Магу толькі сказаць, што ёсць вялікае жаданне зрабіць нешта карыснае для Радзімы.

Віктар ГАЎРЫШ

Фота з архіва гераіні

Ганна Конанава на фоне свайго твора - партрэта Э.П. Герасімовіч. 2021 год. На выставе, прысвечанай 75-годдзю БДАМ у мастацкай галерэі М. Савіцкага
Ганна Конанава на фоне свайго твора - партрэта Э.П. Герасімовіч. 2021 год. На выставе, прысвечанай 75-годдзю БДАМ у мастацкай галерэі М. Савіцкага

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30