У 1998 годзе на экраны выйшаў 47-хвілінны мультфільм рэжысёра Міхаіла Тумелі, які здымаўся амаль 6 гадоў на мінскай студыі «АФ-цэнтр». Анімацыя стала ўнікальным прыкладам увасаблення на экране фрагмента старажытнага каўказскага нартаўскага эпасу людзьмі іншай культуры – беларускімі мультыплікатарамі. І галоўнай ключавой фігурай у працэсе стварэння фільма, акрамя рэжысёра, з’яўляўся мастак-пастаноўшчык Дзмітрый Сурыновіч.
У рамках лекцыі беларускі мастак-мультыплікатар, рэжысёр-аніматар Міхаіл Тумеля пакажа розныя аспекты працы, пачынаючы ад раскадроўкі – графічнага сцэнарыя будучага фільма – да дробных дэталяў на анімацыйнай ляльцы, якая рухаецца, прадэманструе эскізы, слайды і рабочыя моманты, што застаюцца за кадрам анімацыйнага твора.
- 2 лістапада (панядзелак), 17:00
- галоўны корпус, вул. Леніна, 20 (сяродкрыжжа)
- уваход па квітку ў музей