Да таго ж у аснове слова “квартал” ляжыць лацінскае quarta – “чвэрць”. І тут мы бачым асаблівы сімвалізм: зірніце на будынак галоўнага корпуса Мастацкага, ён сустракае наведвальнікаў чатырма калонамі, якія паказваюць асноўныя напрамкі дзейнасці музея – гэта адбор, захаванне, вывучэнне і папулярызацыя мастацтва.
Наш музей упершыню прыняў удзел у акцыі “Ноч музеяў” у 2005 годзе. Гэтае мерапрыемства стала штогадовым і заваявала папулярнасць у шырокага кола гледачоў, а яшчэ з’яўляецца адным з самых наведвальных мерапрыемстваў года: бывала, што да 10 тысяч чалавек прыходзілі на свята.
І сёлета мы запрашаем усіх далучыцца да “Ночы музеяў – 2023”. Да сустрэчы!