Рэха вайны: галасы пакаленняў

Рэха вайны: галасы пакаленняў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

23 кастрычніка ў 16:30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі «Рэха вайны: галасы пакаленняў».

На выставе «Рэха вайны: галасы пакаленняў» прадстаўлены работы навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі, у якіх юныя аўтары праз жывапісныя і графічныя формы мастацтва выказалі свае думкі і пачуцці пра Вялікую Айчынную вайну. Дадзеная выстава не толькі дэманструе мастацкія таленты навучэнцаў каледжа, але таксама з'яўляецца магчымасцю для сучаснага пакалення маладых мастакоў падзяліцца ўласным бачаннем гістарычных падзей 1941-1945 гадоў, трагедыя якіх жыве ў нашай памяці дагэтуль. Кожная работа – даніна памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

15 лепшых навучэнцаў каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыка Еляневіч Валерыі Аляксандраўны ўвасобілі сваё бачанне ваенных падзей у абсалютна розных тэхніках: ад графікі да гуашавага, акрылавага і алейнага жывапісу. Юныя мастакі падыходзяць да выявы ваенных сюжэтаў рознабакова, узнаўляючы ў работах як уласнае ўяўленне аб гераізме і самаахвяраванні, так і вобразы цяжкай трагедыі, болі і шматлікіх ахвяр таго страшнага часу. Экспазіцыя выставы «Рэха вайны: галасы пакаленняў» ўключае ў сябе карціны, якія паказваюць подзвіг салдат у моманты баявых дзеянняў. Іншыя творы паказваюць жыццё пасля вайны, і з аднаго боку яно багата радасцю свабоды і гонарам перамогі, але з другога – паўно смутку ад страты сям'і, блізкіх сяброў і таварышаў, паўно горам разбураных вёсак і гарадоў, што некалі вусны многіх называлі сваім домам. Таксама ў экспазіцыі выставы ў уражальнай маляўнічай манеры прадстаўлены работы, прысвечаныя гісторыі Хатыні, бо трагедыя спаленай вёскі аддае болем у сэрца дагэтуль і моцна трывожыць душы маладога пакалення.

Творчыя работы навучэнцаў каледжа на тэму Вялікай Айчыннай вайны нікога не пакінуць раўнадушным. Эмацыйныя і насычаныя глыбокім сімвалізмам, творы суправаджаюцца на экспазіцыі кароткімі апісаннямі, у якіх аўтары расказваюць пра свае думкі і асабістыя перажыванні, закладзеныя ў аснову работ.

Выстава «Рэха вайны: галасы пакаленняў» будзе экспанавацца па 4 лістапада 2024 г. у галоўным корпусе музея (вул. Леніна, 20).

Куратар выставы – Каберна Маргарыта Аляксандраўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы і маркетынгу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні