Рэпін і вучні

Рэпін і вучні

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 красавіка 2024 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала работу выстава "Рэпін і вучні".

Новы выставачны праект прымеркаваны да 180-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага мастака І. Я. Рэпіна (1844–1930). Сёння гэты выдатны майстар агульнавядомы як адзін з найвялікшых рускіх мастакоў. Менавіта з творчасцю І. Я. Рэпіна звязаны вышэйшыя дасягненні рэалістычнага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя не толькі рускага, але і сусветнага. Творчая спадчына знакамітага мастака надзвычай шырокая і каласальная па аб’ёму таго, што зроблена. Ілья Яфімавіч выступаў як майстар гістарычнай і бытавой карціны, партрэтыст, цудоўны графік, мемуарыст і настаўнік, які выхаваў цэлую плеяду выдатных майстроў рускага мастацтва.

Шэдэўр Іллі Рэпіна "Беларус" упершыню ў Мінску

У 1894 годзе Ілья Яфімавіч увайшоў у выкладчыцкі састаў Вышэйшага мастацкага вучылішча ў якасці прафесара-кіраўніка майстэрні жывапісу, і на гэтай пасадзе заставаўся практычна чатырнаццаць гадоў, да 1907 года. Акрамя гэтага мастак з 1894 па 1898 год выкладаў у прыватнай мастацкай студыі, якую фінансавала блізкі сябар І. Я. Рэпіна, вядомы грамадскі дзеяч, мастак-эмальер, мецэнат і калекцыянер М. К. Ценішава (1858–1928). Былі ў майстра і прыватныя вучні.

Сваю галоўную задачу як выкладчыка І. Я. Рэпін бачыў у развіцці ў пачынаючага мастака толькі яму ўласцівых здольнасцяў і лічыў, што лепшы поспех, якога трэба дабіцца ў мастацтве – гэта знаходжанне свайго шляху. Менавіта з рэпінскай майстэрні выйшлі такія яркія таленты, непараўнальныя мастацкія індывідуальнасці як Ф. А. Малявін і Г. П. Астраумава-Лебедзева, Б. М. Кустодзіеў і М. І. Фешын, С. А. Сорын і С. Ф. Калеснікаў, чыя творчасць адзначана самабытнымі, непаўторнымі рысамі.

На выставе “Рэпін і вучні” прадстаўлены творы вялікага майстра і плеяды, мабыць, самых адораных, вядомых яго выхаванцаў: В. А. Сярова, Б. М. Кустодзіева, Ф. А. Малявіна, Д. М. Кардоўскага, С. Ф. Калеснікава, І. С. Гарушкіна-Саракапудава, І. І. Бродскага, К. А. Вяшчылава, М. І. Фешына і многіх іншых.

Экспазіцыю выставы складаюць творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, ілюстраваныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня 2024 года.

Куратар выставы – супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Васілеўская Ала Генадзеўна

Выстава "Рэпін і вучні"
  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні