Валерый Шкаруба. In memoriam

Валерый Шкаруба. In memoriam

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 студзеня 2023 года а 17-й гадзіне на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы “Валерый Шкаруба. In Memoriam”.

Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны адрозніваюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх спалучаецца тонкасць паэтычнага ўспрымання прыроды з глыбокім лірыка-філасофскім зместам.

Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. У 1976–1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Сябра Саюза мастакоў Беларусі з 1989 года. У 2000 г. узнагароджаны медалём “За заслугі ў выяўленчым мастацтве”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2014). У 2015 г. адкрылася персанальная карцінная галерэя В. Шкарубы ў г. Барысаве. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020).

Кожны твор мастака – гэта своеасаблівы гімн прыродзе Беларусі. Яго персанальныя выставы, геаграфія якіх надзвычай шырокая, з поспехам прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў прэстыжных музеях і галерэях Расіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Кітая, Японіі. Акрамя таго, ён браў удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзіліся Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь за мяжой. Яго творы экспанаваліся ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, на выставах беларускіх мастакоў у Еўрапарламенце, на выставе ў Палацы Нацый у Жэневе. Быў удзельнікам культурнай праграмы падчас візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Кітай, Дзён беларускай культуры ў Францыі і Італіі; адбылася яго персанальная выстава ў рамках мерапрыемстваў да Дзён г. Мінска ў Боне. Яго творы экспанаваліся на 51-й Венецыянскай міжнароднай біенале мастацтва ў 2005 годзе. Ён быў удзельнікам выстаў беларускага жывапісу ў Цэнтры П’ера Кардэна ў Парыжы, у японскім горадзе-пабраціме Мінска Сендаі, у палацы Хофбург у Вене, выставы “Мінск-Парыж-Мінск” у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, выставы сучасных беларускіх і расійскіх мастакоў у Маскве, а таксама выставы ў рамках беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане.

На экспазіцыі ў музеі будзе прадстаўлена каля 55 твораў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Музея гісторыі горада Мінска, АТТ “Пріорбанк”, а таксама сям’і мастака.

 

Куратар выставы – Аляксей Мацюшонак, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

Выстава будзе працаваць
 да 2 красавіка 2023 года

іншыя выставы
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Імгненні жыцця"
Выстава "Імгненні жыцця"

Музей Дом Ваньковічаў

Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957
Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30