На выставе будуць прадстаўлены ёлачныя цацкі, гірлянды, карнавальныя маскі, строі, паштоўкі, вячэрнія сукенкі і іншыя навагоднія сімвалы 1950 – 90-х гадоў з краін савецкага і постсавецкага часу.
Праект «Час утульных традыцый» – спроба беражліва абудзіць успаміны і расказаць, як сустракалі Новы год у мінулым. Гісторыі, што ўзнікнуць у памяці, падораць адчуванне свята, цудаў і жаданне стварыць сваімі рукамі ўтульнасць чараўніцтва.
На выставе будзе працаваць фотазона з адноўленым інтэр'ерам мінулых гадоў. Гасцей чакаюць майстар-класы па стварэнні навагодніх паштовак, гірлянд, зімовых малюнкаў.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 26 лістапада (чацвер) у 17:00.
Выстава працягнецца па 27 снежня ў выставачным корпусе № 2 (пр. Незалежнасці, 47).