Уладзімір Пятровіч Савіч – адзін з самых вядомых мастакоў сучаснай Беларусі, яго імя добра ведаюць знаўцы выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і па-за яе межамі.
Жывапіс Уладзіміра Савіча – не адлюстраванне навакольнага свету, а пераклад аўтарскіх уражанняў на мову выяўленчага мастацтва, вобразнае пераасэнсаванне адзінства прыроды, гісторыі і духоўнага жыцця чалавека. Яго карціны пабудаваны на нечаканых колеравых і святлоценявых спалучэннях, у іх экспрэсія злучаецца з медытацыяй, імправізацыя і спантаннасць – з глыбокай прапрацоўкай асобных элементаў кампазіцыі. Яны вельмі паэтычныя, і нават назвы многіх твораў гучаць як радкі з вершаў.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 40 жывапісных твораў аўтара.
Падрабязней