Літаратурны пейзаж

Літаратурны пейзаж

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

18 чэрвеня 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Белрусь адкрываецца выстава “Літаратурны пейзаж”. Графіка з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна “Міхайлаўскае”.

Мэта выставачнага праекта – паказаць беларускаму гледачу ўнікальныя матэрыялы па іканаграфіі пушкінскіх месцаў у працах арыгінальнай і друкаванай графікі са збору музея, адлюстраваных у творах А. С. Пушкіна. Згодна з ідэіяй праекта, цэнтральным звяном экспазіцыі з’яўляецца пушкінскае слова, пушкінская цытата, звернутая да рускай прыроды і рэчаіснасці, якая некалі акружала паэта.  

“Вясковыя главы” рамана “Яўген Анегін”, вершы “Прабачце, верныя дубровы!”, “Вёска”, “Дамавому”, “...Ізноў я наведаў...” сярод іншых былі напісаны Пушкіным у Міхайлаўскім. Тэматычна падабраныя графічныя работы розных аўтараў служаць і ілюстрацыйным матэрыялам да твораў паэта, і адлюстроўваюць сучасную рэальнасць навакольнага пейзажу. Перад намі – “пагорак лясісты”, “тры сасны”, “ рака, што бяжыць пад гарой ”, “пясчаны касагор”, “дарога, парытая дажджамі”, “дуб адзінокі”, “двух азёр блакітныя раўніны”...

У экспазіцыі паказаны 31 графічная праца і дзве скульптурныя кампазіцыі А. Пасяды і Б. Сяргеева, якія ў сукупнасці прадстаўляюць мастацкі вобраз пушкінскай сядзібы. Сярод аўтараў графічных лістоў – Л. Хіжынскі, А. Каплун, Т. Правасудовіч, В. Званцоў, В. Смірноў, С. Фралоў, М. Шрэтэр, Ц. Шылунь, С. Рэпін.

Варта адзначыць, што гэты выставачны праект з’яўляецца працягам паспяховага супрацоўніцтва паміж музеямі дзвюх краін. Раней у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіла выстава работ В.М. Званцова “Зачараваны цудам” з калекцыі Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае”. Далейшае ўмацаванне сувязяў паміж музейнымі інстытуцыямі падтрымае дагавор аб супрацоўніцтве, які будзе падпісаны ў дзень адкрыцця выставы.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30