Васільковае трымценне

Васільковае трымценне

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 5 верасня 2025 года ў 1-м зале выставачнага корпуса Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 24) пачне працу выстава беларускага шкла “Васільковае трымценне”.

Сіняе шкло (кобальтавае, блакітнае) з’яўляецца традыцыйным для беларускай мастацкай шкловытворчасці.

На выставе прадстаўлена каля 30 шматфігурных дэкаратыўных кампазіцый і асобных твораў розных аўтараў: Сямёна Грахоўскага, Галіны Ісаевіч, Таццяны Малышавай, Людмілы Мягковай, Сільвіі Раўдвеэ, Галіны Сідарэвіч, Сяргея Шэціка і іншых, выкананых на шклозаводзе “Нёман” і Барысаўскім хрустальнам заводзе імя Ф.Э. Дзяржынскага ў 1930-х–2010-х гадах.

Для ўзмацнення эфекта ўспрымання экспазіціыя дапоўнена арыгінальнымі фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць паэтыку прыроды Беларусі, на якую мы ўзглянулі скрозь прызму сіняга і яго адценняў.

Выстава працягнецца да 10 кастрычніка 2025 года.

Куратары выставы: Марыя Шугалей, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела, Юлія Загорская, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI ст.

іншыя выставы
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань
Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь