Канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene “Гендэль”

Канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene “Гендэль”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

17 снежня а 17-й гадзіне адбудзецца канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene “Гендэль”.

На канцэрце вы зможаце атрымаць асалоду ад прыгажосці музыкі барока. Гэтая эпоха, якая ў гісторыі пазначана як “новы час”, была поліфанічнай, насычанай падзеямі, думкамі, ідэямі, супярэчнасцямі. У гэты перыяд духоўнае жыццё становіцца рухомым і інтэнсіўным.

У праграме канцэрта можна будзе пачуць творы кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля, якія па праве лічацца шэдэўрам музыкі эпохі барока. Інструментальная музыка кампазітара цікавая сваёй шматжанравасцю: Гендэль спалучаў у сваёй творчасці вопыт англійскіх, італьянскіх, нямецкіх кампазітараў.

Канцэрт пройдзе ў галоўным корпусе музея (Леніна, 20). 

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Я слухаў мора
Я слухаў мора

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»
Выстава дзіцячых творчых работ «Мы малюем Магілёў»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь