Курс “Філасофія з дзецьмі ў Мастацкім”

Курс “Філасофія з дзецьмі ў Мастацкім”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будуць праходзіць заняткі па філасофіі з дзецьмі для школьнікаў малодшага ўзросту.

Чаму менавіта “Філасофія з дзецьмі ў Мастацкім”?

У працэсе заняткаў дзеці даведаюцца пра навуковыя адкрыцці, цесна звязаныя з развіццём мастацтва, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю: з чаго рабіліся фарбы, палатно і іншыя прадметы мастацтва ў розныя эпохі; першыя анатамічныя атласы; алхімія прыгатавання фарбаў; аптычныя ілюзіі, зваротная і прамая перспектыва; гібрыдныя формы сучаснага мастацтва, якія выходзяць насустрач навуковым лабараторыям.

Юныя даследчыкі пазнаёмяцца з творамі мастакоў розных перыядаў, даведаюцца пра асаблівасці іх падыходаў, цесна звязаныя з развіццём навуковых і філасофскіх ведаў; навучацца асэнсоўваць змест прадметаў мастацтва, паглыбляцца ў свет уласных унікальных інтэрпрэтацый і значэнняў, весці дыскусіі на жыццёва важныя тэмы і разважаць аб прыгажосці і гармоніі ў прыродзе і мастацтве.

Праграма разлічана на азнаямленне дзяцей з адаптаванымі да дзіцячага ўспрымання ключавымі філасофскімі і навуковымі ідэямі, паняццямі пра свет, мастацтва, чалавека, культуру; фарміраванне даследчых уменняў, крытычнага і творчага мыслення, дыялагічных спосабаў узаемадзеяння і этыка-эстэтычнага ўспрымання твораў.

Методыкі і падыходы філасофіі з дзецьмі накіраваны на стварэнне спрыяльнага асяроддзя навучання і сіметрычных адносін дзяцей і выкладчыка. У рэалізацыі праграмы будзе скарыстаны шэраг вучэбна-метадычнай літаратуры і інавацыйных ініцыятыў, створаных на базе Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Калі: па нядзелях у 12:00

Для каго: дзеці ад 7 да 10 гадоў

Працягласць аднаго занятку: 45 хвілін

Кошт занятку: 10 руб. для дзяцей

Заняткі будуць праводзіцца навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі, філосафам, спецыялістам у галіне філасофіі дзяцінства, філасофіі з дзецьмі Даронінай Святланай. 

ЗАПІС НА ПРАГРАМУ СПЫНЕНЫ!

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні