Лекцыя Г.У.Кузняцовай “Сяргей Заранка. Геній ці рамеснік?”

Лекцыя Г.У.Кузняцовай “Сяргей Заранка. Геній ці рамеснік?”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

3 красавіка (чацвер) 2025 года ў 18:00 запрашаем на лекцыю Г.У.Кузняцовай “Сяргей Заранка. Геній ці рамеснік?” у рамках выставы “Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”.

Сяргей Заранка – мастак, які перажыў бліскучы поспех, по моцу роўны славе К.П.Брулова, але ў апошнія 10 гадоў свайго жыцця нямала зведаў ад крытыкаў. Заранка – мастак, які ўмеў з неверагоднай дакладнасцю перадаваць знешняе падабенства аб'ектаў і пераймаць прыродзе, ён быў нібы "акрылены" ідэяй перадачы бачнага свету. Ідэяй, якой публіка спачатку захапілася, а потым расчаравалася. На лекцыі мы паспрабуем разабрацца ў тонкіх аспектах творчасці гэтага выдатнага мастака і вырашым для сябе, кім жа ён усё ж такі быў – геніем ці рамеснікам?

Кузняцова Ганна Уладзіміраўна – старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Мастацкага музея.

 Месца правядзення: выставачны корпус (К.Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4.

Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй – 22 рублі. Для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў.

іншыя выставы
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адна зіма
Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Час утульных традыцый
Час утульных традыцый

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь