Леў Лейтман. Да 125-годдзя з дня нараджэння

Леў Лейтман. Да 125-годдзя з дня нараджэння

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У 2021 годзе споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў, мастака-графіка і педагога Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Льва Мееравіча Лейтмана (1896–1974).

Творчасць мастака развівалася ў агульным рэчышчы савецкага мастацтва і беларускай мастацкай школы. Яно ахоплівае некалькі дзесяцігоддзяў і адлюстроўвае важныя падзеі ў жыцці рэспублікі: будні будаўніцтва сацыялізму, паўсядзёны ход часу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне краіны, шматграннае жыццё сучаснікаў. Жанравы дыяпазон майстра шырокі: гэта і пейзажы, і сюжэтна-тэматычныя карціны, і партрэты, і нацюрморты. Ён праявіў свой талент і ў розных тэхніках, такіх як туш, соус, італьянскі аловак, сангіна, сепія, манатыпія, фламастар і алей, але асабліва віртуозна ім выкананы творы ў тэхніцы акварэлі і гуашы.

Выстава Льва Лейтмана ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стане самым прадстаўнічым паказам яго работ і ахопіць усе перыяды творчага жыцця майстра, пачынаючы з работ віцебскага перыяду 1930-х гадоў і заканчваючы работамі, створанымі ў апошні год жыцця. На выставе будуць экспанавацца звыш 50 твораў арыгінальнай графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, з фондаў Беларускага саюза мастакоў, а таксама творы арыгінальнай графікі, дакументы і фатаграфіі розных гадоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні