Мерапрыемства

Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат

Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

21 мая з 16:00 да 24:00 чакаем усіх на штогадовай акцыі “Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат”. Карта музея

Музей стане адпраўной кропкай у вашым фантастычным падарожжы. Праз прызму ўяўлення вы зможаце пабываць у мінулым і зазірнуць у будучыню, іначай разгледзець звыклыя выявы і надаць ім новыя сэнсы, а для глыбейшага разумення мы прапануем сваю альтэрнатыўнаю мову камунікацыі.

У пачатку каардынат кожны зможа трансфармавацца, каб прадоўжыць сваё падарожжа. Арыенцірам будуць служыць залы нашага музея, а культура краін, якая там прадстаўлена, – вектарамі.

Знаёмім з поўнай праграмай акцыі “Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат”.

21 мая з 16:00 да 24:00 вас чакае ў Мастацкім: 
 

  • 17:00 
    Адкрыццё выставы “У. Садзін. Мастацтва вандраваць” 
    (сяродкрыжжа)
     
  • 17:00–20:00
    Гульні для дзяцей “Падарожжа па жанрах”
    (залы беларускага жывапісу XX – пачатку XXI ст.) 
     
  • 18:00–20:00
    Лекцыі і майстар-класы ад Індыйскага культурнага цэнтра
    (зала мастацтва краін Усходу XVI–XX стст.) 
     
  • 18:00–21:00
    Майстар-клас па скетчынгу ад Лізы Емяльянавай
    (выставачны корпус, 3-ці паверх, 2-я зала) 
     
  • 18:00–20:00
    Музычны клуб Gaudium
    (выставачны корпус, 3-ці паверх) 
     
  • 18:00–20:00
    “Павучы вечар / KANVA SHABASH”. Майстар-клас па пляценню з саломы
    (зала беларускага мастацтва XVII – пачатку XX ст.) 
     
  • 18:30–19:15
    Французскі арыстакратычны салон зносін, манер і этыкету
    (зала мастацтва краін Еўропы XVI–XX стст.) 
     
  • 19:00–20:00
    Інклюзіўны эксперымент па альтэрнатыўнай камунікацыі
    (рускае мастацтва, 5-я зала) 
     
  • 20:00–21:30 
    Канцэрт A.M.A.D.I.S. Brass (артысты аркестра Вялікага тэатра Беларусі) “Ад класікі да джаза”
    (сяродкрыжжа)
  •  
  • 21:00–22:00
    Інклюзіўны эксперымент па альтэрнатыўнай камунікацыі
    (рускае мастацтва, 5-я зала) 
     
  • 21:30–22:15
    Французскі арыстакратычны салон зносін, манер і этыкету
    (зала мастацтва краін Еўропы XVI–XX стст.) 
     
  • 22:00–23:00
    Лекцыі і майстар-класы ад Індыйскага культурнага цэнтра
    (зала мастацтва краін Усходу XVI–XX стст.) 
     
  • На працягу ўсёй Ночы музеяў:
    - Выстава злепкаў з фондаў музея з музычным суправаджэннем арфавай музыкі 
    - Лаўнж-зона ад анлайн-гіпермаркета 21vek
    - Гастранамічныя вынаходствы па спецыяльных цэнах у музейным кафэ “Культурнае жыццё”
    - Бягучыя выставы музея

Кошт білета на акцыю “Ноч музеяў – 2022":  15 руб. (дарослыя) і 7 руб. (навучэнцы).

Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая.

22 мая запрашаем на працяг акцыі
 "Ноч музеяў"
 у наш філіял "Музей беларускага 
народнага мастацтва ў Раўбічах",
 дзе а 14-й гадзіне пройдзе канцэрт ансамбля
     "Камерныя салісты Мінска"

іншыя выставы
Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае
Рыгор Віткоўскі. Шчыра пра важнае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Краіна перамог
Краіна перамог

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка
Выстава твораў жывапісу, графікі, скульптуры да Дня пагранічніка

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Рамантычны партрэт ХІХ стагоддзя”
Выстава “Рамантычны партрэт ХІХ стагоддзя”

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні