Уладзімір Тоўсцік «Тэрыторыя партрэта. Блізкі погляд»

Уладзімір Тоўсцік «Тэрыторыя партрэта. Блізкі погляд»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца персанальная выстава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка «Тэрыторыя партрэта. Блізкі погляд», прымеркаваная да 70-годдзя майстра.

На выставе будуць прадэманстраваны каля 30 жывапісных работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, фонду Беларускага саюза мастакоў, у тым ліку партрэты апошняй серыі «Блізкі погляд» з калекцыі мастака. Многія творы будуць дэманстравацца ўпершыню.

Удалае вызначэнне серыі стала і назвай персанальнай выставы мастака, таму што большасць герояў, адлюстраваных у яго партрэтах, належаць да супольнасці блізкіх яму па духу людзей, выяўляюць сувязь яго мастацтва з «абставінамі месца і часу», з’яўляюцца саўдзельнікамі і сведкамі развіцця мінскага мастацкага працэсу.

Ідэю захаваць у партрэтах вобразы сваіх сяброў, калег-мастакоў Уладзімір Тоўсцік выношваў некалькі гадоў. Частыя сустрэчы, развагі пра мастацтва, абмеркаванне бягучага мастацкага працэсу сталі ўнутранай матывіроўкай для стварэння партрэтаў Леаніда і Святланы Шчамялёвых, Валерыя Славука, Васіля Шаранговіча і яго дачкі Наталлі, Георгія Скрыпнічэнкі, Гаўрыіла Вашчанкі і многіх іншых вядомых дзеячаў беларускай культуры.

Усе героі серыі «выяўляюцца» у выразна персаніфікаванай атмасферы, знаходзяцца ў нейкай аўтарскай «духоўнай» прасторы, іх вобразныя трактоўкі ўзбагачаюцца метафарычнасцю дадатковых дэталяў.

У сваіх партрэтах Уладзімір Тоўсцік ніколі не задавольваецца толькі натурнай трактоўкай, перадачай фізіянамічнага падабенства. Яго персанажы цікавыя сваім ментальным backgrоund-ам. За бліскуча вырашанымі партрэтнымі задачамі стаяць персанальныя гісторыі, тонкая гульня сэнсавых планаў.

Замыкае партрэтную серыю сам Уладзімір Тоўсцік. Ён адзіны з усіх адлюстраваных герояў, які не пазірае прама на гледача, а паўстае ў працэсе працы за вялікім і яшчэ незафарбаваным палатном. Гэта адначасова і адхіленне, і рэфлексія, і красамоўнае сведчанне таго, што серыя «Блізкі погляд» увесь час папаўняецца ўсё новымі і новымі творамі, убіраючы ў сябе герояў розных узростаў, творчых памкненняў, якія пайшлі ў свет іншы, і дзеючых асоб беларускай мастацкай сцэны.

Сутнасць гэтага праекта не ў выбудоўванні рэйтынгу лепшых і годных, а ў самой паэзіі ўважлівага бачання чалавека, у захаванні прынцыповай сувязі з вялікімі культурнымі традыцыямі мінулага. У пошуках зыходзячага часу Уладзімір Тоўсцік засяродзіўся на самым каштоўным – чалавеку, стварыўшы дзіўную галерэю партрэтаў, якія хочацца глядзець, разгадваць і сузіраць.

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні