В.К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола

В.К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

22 кастрычніка ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі адкрыеццавыстава “В.К. Бялыніцкі-Біруля і мастакі з яго кола”, прысвечаная 150-годдзю жывапісца.

На выставе прадстаўлены мастакі, якія былі побач з ім у розныя перыяды жыцця – сябры, выкладчыкі, калегі па мастацкіх аб’яднаннях і сумеснай працы. 

Творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, яскрава дэманструюць талент і непасрэднасць “братоў па пэндзлі” В.К Бялыніцкага-Бірулі - М.П. Багданава-Бельскага (1868–1945), І.Э. Грабара (1871–1960), С.Ю. Жукоўскага (1875–1944), М.A. Касаткіна (1859–1930), K.A. Каровіна (1861–1939), I.I. Левітана (1860–1900), В.Д. Паленава (1844–1927), І.М. Пранішнікава (1840–1894), І.Я. Рэпіна (1844–1930), А.С. Сцяпанава (1858–1923), В. В. Раждзественскага (1862–1930).

Не будучы прыхільнікамі радыкальных плыняў у мастацтве, названыя жывапісцы, як і многія іх сучаснікі другой паловы XIX – першай паловы ХХ стагоддзя, адносіліся да рэалістычнай школы жывапісу, аднак валодалі сваім аўтарскім крэда. Экспазіцыя дазваляе пазнаёміцца з разнастайнасцю жанраў і індывідуальнымі творчыміманерамі прадстаўленых аўтараў, аб’яднаных аднымтворчым колам, якоеўключала і Вітольда Каятанавіча Біялыніцкага-Бірулю.

Работы самаго юбіляра - нацюрморты, мемарыяльныя пейзажы, творы, прысвечаныя дачы “Чайка”, якія не ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю музея, дазволяць лепш пазнаёміцца ​​зяго творчасцю.

На выставе таксама можна ўбачыць "Партрэт В.I. Бялыніцкай-Бірулі” (1916) М.A. Касаткіна і "Партрэт В.К. Бялыніцкага-Бірулі” (1922) М.М. Зайцава (1880–1942). Работа была створана да 50-годдзя мастака і адзначае ўласны 100-гадовы юбілей.

Работа выставы працягнецца 
да 26 лютага 2023 года

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь