Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

5 сакавіка ў Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адчыняецца выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Выстава прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння мастака.

Абадзінскі Павел Аляксеевіч (19 мая 1931 г. – 28 лістапада 2021 г.) нарадзіўся і жыў у в. Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1968). Працаваў настаўнікам малявання ў школе і доме пазакласнай працы г.п. Карэлічы Гродзенскай вобласці, спецыялістам у Карэліцкім РАНА.

Любімая тэма яго творчасці – гістарычная архітэктура малой радзімы.

Выстаўка работ Абадзінскага П.А. экспанавалася ў Музеі “Замкавы комплекс “Мір”, Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, Навагрудскай раённай бібліятэцы.

Працы Абадзінскага П.А. захоўваюцца ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, Тураўскім краязнаўчым музеі, сямейным зборы.

 

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад красой тваёй маўчаць
Перад красой тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Богаяўленне (Хрышчэнне)
Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь