Фотасправаздача. Аладаўскія чытанні – 2022

Фотасправаздача. Аладаўскія чытанні – 2022
26 мая 2022 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася XX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2022”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі М. А. Савіцкага

Сёлета штогадовая канферэнцыя “Аладаўскія чытанні” была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага мастака, народнага мастака СССР і Беларусі, першага сярод айчынных дзеячаў культуры адзначанага вышэйшым званнем Героя Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922–2010).

Міхаіл Савіцкі – адзін з самых таленавітых, вядомых і прызнаных мастакоў, фігура легендарная для беларускага мастацтва, якая шмат у чым вызначыла лёс нацыянальнай школы жывапісу ў другой палове ХХ стагоддзя. Створаная ім вобразна-пластычная сістэма стала сапраўдным прарывам у мастацтве 1960-х гадоў і адкрыла новыя шляхі развіцця мастацтва наступных дзесяцігоддзяў. Яго наватарскія для свайго часу маштабныя палотны “Віцебскія вароты” (1967), “Партызанская мадонна” (1967), пранізлівы да болю цыкл “Лічбы на сэрцы”, якія рэпрэзентавалі сумленны, праўдзівы, вельмі драматычны і жорсткі погляд на падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і сёння застаюцца галоўнымі вобразаі ў разуменні незваротнасці страт, нанесеных вайной.

Шырока вядомы і педагагічны талент М. А. Савіцкага. На працягу 30 гадоў ён паспяхова кіраваў Творчай майстэрняй жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску (з 1991 года – Творчая акадэмічная майстэрня Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь), у якой выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў, розных па сваіх творчых метадах і напрамках.

У канферэнцыі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, рэстаўратары, гісторыкі, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Анэйка Святлана Іванаўна і дырэктар Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя) Лук’янава Таццяна Аляксандраўна. 

Анэйка С. І. у сваім прывітанні адзначыла, што ў гэтым годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, Нацыянальны мастацкі музей рэалізуе шэраг значных праектаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. А. Савіцкага, 150-годдзю з дня нараджэння В. К. Бялыніцкага-Бірулі і тэме Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх мастакоў, а таксама нагадала, што ў маі бягучага года споўнілася 115 год з дня нараджэння мастацтвазнаўцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырэктара музея ў 1944–1977 гг. Аладавай Алены Васільеўны, у гонар якой музей штогод ладзіць дадзеную канферэнцыю. 

Лук’янава Т. А. выказала словы падзякі ў адрас адміністрацыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь за запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі, азнаёміцца з вопыт работы музейных інстытуцый Беларусі і прадставіць вопыт работы Белгародскага мастацкага музея беларускім калегам, пажадала ўдзельнікам канферэнцыі плённай працы.

У рамках пленарнага пасяджэння і дзвюх тэматычных секцый – “Актуальныя праблемы даследавання выяўленчага мастацтва” і “Музей і наведвальнік: стратэгіі камунікацыі” – былі прадстаўлены прафесійныя напрацоўкі супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея гісторыі горада Мінска, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея “Замкавы комплекс “Мір”, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Музея Марка Шагала ў Віцебску, Бабруйскага мастацкага музея, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея (Расійская Федэрацыя), а таксама ў завочным фармаце – спецыялісты Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і Музейна-выставачнага комплексу “Мая краіна. Мая гісторыя” (Расійская Федэрацыя, Стаўрапольскі край).

Па выніках работы канферэнцыі рыхтуецца да выдання зборнік навуковых артыкулаў.

У рамках канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Белгародскім дзяржаўным мастацкім музеем (Расійская Федэрацыя).

Падчас сустрэчы генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Пракапцовым Уладзімірам Іванавічам і дырэктарам Белгародскага дзяржаўнага мастацкага музея Лук’янавай Таццянай Аляксандраўнай абмяркоўваліся пытанні правядзення абменных выставачных праектаў і стажыровак навуковых супрацоўнікаў музеяў. 

Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Аладаўскія чытанні - 2022
Падрабязней

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні