Мерапрыемства

Homo legens: чалавек, які чытае, і яго вобраз у сучаснай культуры

Homo legens:  чалавек, які чытае, і яго вобраз у сучаснай культуры

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

21 снежня а 15-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя супольнага праекта музея і навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама круглы стол “Нomo legens: чалавек, які чытае, і яго вобраз у сучаснай культуры”.

Сучасная бібліятэка – не толькі асяродак захавання кніжнай спадчыны, але і цэнтр навукова-асветніцкай дзейнасці, без якога цяжка ўявіць культурную прастору сучаснай Беларусі. Юбілей галоўнай кніжніцы краіны стаў важнай падзеяй для нацыянальнай культуры і добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да скарбаў айчыннага пісьменства, асэнсаваць традыцыі і адметнасць беларускай кнігі, дакрануцца да гісторыі і таямніц найстарэйшага кнігасховішча, акрэсліць ролю бібліятэк у асветніцкай дзейнасці педагогаў, навукоўцаў, літаратараў. 

Менавіта да гэтага імкнуліся шматлікія аўтары часопіснага раздзела “І мудрасці, і ведаў храм”, які на працягу бягучага года выходзіў у кожным нумары “Роднага слова” пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага мастацкага музея. Мастацкім увасабленнем праекта сталі творы са збору музея, аб’яднаныя эпіграфічнымі словамі Францыска Скарыны: “Любіце кнігу, бо яна – крыніца ведаў, мудрасці і навукі, лекі для душы”. Некаторыя з гэтых твораў будуць прадстаўлены падчас прэзентацыі (чытачы часопіса змаглі ўбачыць 21 мастацкую работу, у тым ліку тыя, што рэдка пакідаюць музейныя фонды).

Круглы стол – фінальнае мерапрыемства супольнага праекта, да ўдзелу ў ім запрошаны прадстаўнікі навуковай і літаратурна-выдавецкай грамадскасці, у тым ліку аўтары часопіса “Роднае слова”, якія абмяркуюць ролю кнігі ў культуратворчых працэсах сучаснасці. 

Музычныя госці – хор Gaudeamus, а таксама ансамбль флейтыстаў “Флюід” і квартэт струнных інструментаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні