Прыгажосць Карэі

Прыгажосць Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

19 красавіка 2024 года ў 15:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта «Прыгажосць Карэі», арганізаванага Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Культурным цэнтрам «Пушкінскі дом» (г. Сеул, Рэспубліка Карэя). Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы сучасных карэйскіх мастакоў пазнаёмяць беларускага гледача з традыцыйнымі карэйскімі карцінамі мінхва, керамікай і каліграфіяй.

Традыцыйны карэйскі жывапіс мінхва, вытокі якога знаходзяцца ў глыбокім мінулым карэйскага народа, працягвае развівацца і сёння. Жывапіс мінхва магчыма сустрэць не толькі ў каралеўскіх палацах, але і ў дамах простых людзей, дзе ён з'яўляецца адным з элементаў хатняга дэкору. Карціны мінхва, як правіла, размяшчалі на сценах і дзвярах дамоў у якасці талісманаў шчасця, даўгалецця і дабрабыту. Сучасныя аўтары пераасэнсоўваюць жанр мінхва, не заўсёды строга прытрымліваючыся традыцыйных колераў і тэматыкі жанру. Іх творы дэманструюць трансфармацыю народнага жывапісу, якая адлюстроўвае інтарэсы і жаданні людзей XXI стагоддзя.

Гэтая выстава паказвае прыгажосць Карэі праз жывапіс, кераміку і каліграфію, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай карэйскай культуры і мастацтва. Экспазіцыя выставы знаёміць з багатым выяўленчым матэрыялам – творамі мастакоў, аб'яднаных любоўю да карэйскай традыцыйнай культуры.

Куратар выстаўкі «Прыгажосць Карэі» з боку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – Святлана Пракоп'ева, заг. аддзела замежнага мастацтва (+ 375 /17/ 358 27 99).

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў