Вернемся ў дзяцінства

Вернемся ў дзяцінства

Музей Дом Ваньковічаў

29 жніўня 2023 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адкрыецца выстава мастака-ілюстратара Кацярыны Бабок “Вернемся ў дзяцінства”.

Мастак-ілюстратар Бабок Кацярына Пятроўна нарадзілася ў 1969 годзе ў Мінску.

Скончыла мастацка-графічны факультэт ВДПІ.

Займаецца ілюстраваннем кніг, вырабам рэкламна-сувенірнай прадукцыі, распрацоўкай вобразаў кніжных персанажаў. Супрацоўнічае з вядучымі расійскімі, беларускімі і замежнымі выдавецтвамі такімі, як “Издательский Дом Мещерякова”, “Антология”, “Фламинго”, “Качели”, і многімі іншымі.

Працуе Кацярына ў тэхніцы растравай (лічбавай) графікі.

На выставе прадстаўлены работы, прысвечаныя дзяцінству, што займае цэнтральнае месца ў творчасці аўтара. Наведвальнікі выставы змогуць паглыбіцца ў свет дзяцінства і ўспомніць самыя дарагія моманты з жыцця: адпачынак у вёсцы ў бабулі і на моры, гульні з сябрамі, сямейнае чытанне казак, сваю першую настаўніцу і першае школьнае каханне.

2020 год – першае месца на Міжнароднай кніжнай выставе за лепшыя ілюстрацыі дзіцячай кнігі (Мінск, Беларусь).

2020 год – узнагароджана юбілейным медалём “Запаведнік казак” (Масква, Расія).

2021 год – удзел у выставе ілюстрацый у рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі на ВДНГ (Масква, Расія).

2023 год – узнагароджана дыпломам і медалём імя Васіля Віткі за ілюстрацыі да вокладак дзіцячага часопіса “Вясёлка” (Мінск, Беларусь).

Творчасць Кацярыны Бабок прасякнута дзіцячай непасрэднасцю, шчасцем і радасцю жыцця.

Выстава працягнецца 
да 27 кастрычніка 2023 года

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень