Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў – адзін з самых вядомых сучасных беларускіх мастакоў, яго імя добра ведаюць аматары выяўленчага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў маладзечанскай творчай супольнасці, якая займае бачнае месца ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва XX–XXI стагоддзяў і звязана з імёнамі такіх майстроў, як Я. І. Раздзялоўская, Д. М. Крачкоўскі, К. І. Харашэвіч, Ю. П. Герасіменка-Жызнеўскі, А. М. Пашкевіч, А. М. Грышкевіч.
Асноўная тэма пейзажаў М. В. Аўчыннікава – гістарычныя мясціны Беларусі, помнікі культуры, архітэктуры і археалогіі. Яго пейзажы лірычныя і рамантычныя па настроі, пранікнёныя па вобразнай ідэі, стрыманыя і празрыстыя па каларыстыцы. Адчуваецца, што мастак глыбока неабыякавы да гістарычнай памяці свайго народа і ў сваіх творах імкнецца раскрыць перад гледачом тую непарыўную сувязь мінулага і сучаснасці, якую захоўвае культурная спадчына, перададзеная нам продкамі.
Падрабязней