Выстава ўключае каля 90 твораў больш за 50 аўтараў. Мастакі прадстаўлены абмежавана, невялікай колькасцю работ – гэта дае магчымасць выявіць індывідуальнасць майстроў.
Некаторыя мастакі “гучаць” зладжана, нягледзячы на дзесяцігоддзі, якія іх падзяляюць. Некаторыя, якія жылі ў адзін час, дысануюць, у цэлым складаючы калейдаскапічную карціну розных светаўспрыманняў і інтэрпрэтацый рэальнасці.
Выстава ўключае работы не толькі майстроў, так ці інакш звязаных з Мінскам, але і мастакоў, якія працавалі і працуюць у іншых месцах Беларусі – Брэсце (В. Сабалеўскі), Маладзечне (Я. Раздзялоўская), на Віцебшчыне (М. Таранда, В. Шылко).