Мерапрыемства

Арт-барахолка ў Мастацкім

Арт-барахолка ў Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

25 чэрвеня ў рамках выставачнага праекта “Уладзімір Садзін. Мастацтва падарожнічаць” адбудзецца “Арт-барахолка ў Мастацкім” сумесна з Офістон Сreation.

Падарожжа – гэта заўсёды пра іншыя культуры, вулічных музыкантаў, натоўпы людзей, сувенірныя крамы, блышыныя рынкі і многае іншае. І вось што вас чакае:
 

  • 13:00 – экскурсія па выставе “Уладзімір Садзін. Мастацтва падарожнічаць” ад куратара Дзіяны Шантар.

Па папярэднім запісе, кошт білета 10 руб., для трымальнікаў карты госця НММ РБ – 2 руб.

Зарэгістравацца
  • 14:00–16:00 – арт-барахолка ў сяродкрыжжы музея, дзе вы зможаце адпусціць нудныя мастацкія матэрыялы ў далейшае падарожжа, вызваліць месца для новых пачынанняў; прынесці і абмяняць на нешта не зведанае раней; знайсці неабходныя матэрыялы для творчасці.

Наведванне мерапрыемства без папярэдняга запісу па ўваходным білеце ў музей.
 

  • 16:00 – тэатральны паказ Bonjour, Monsieur Jean de La Fontaine? у пастаноўцы МГА “Тэатро” Спектакль, арганізаваны ў рамках выставачнага праекта “Уладзімір Садзін. Мастацтва падарожнічаць”, дазволіць паглыбіцца ў атмасферу Францыі і пазнаёміцца з творчасцю выбітнага байкапісца Жана дэ Лафантэна. З імправізаванай музейнай сцэны ў выкананні беларускіх і французскіх акцёраў прагучаць байкі Лафантэна і Крылова. Рэжысёр – Святлана Навуменка (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі). Мастацкі кіраўнік – Ігар Пятроў. Ролі выконваюць: Ганна Рогава, Гіём Бра, Анур Кос, Марго Інэста.

Наведванне мерапрыемства без папярэдняга запісу па ўваходным білеце ў музей.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў