Канцэрт-экзамен студэнтаў магістратуры кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Канцэрт-экзамен студэнтаў магістратуры кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

23 красавіка (серада) 2025 года ў 16:00 запрашаем на канцэрт-экзамен студэнтаў магістратуры кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі прадставяць для гледачоў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь разнастайную праграму, у якой сабралі творы беларускіх, кітайскіх і замежных кампазітараў. У выкананні Аа Вэйхань, Лі Ко, У Цзяхаа, Чан Шэньфань, Ху Сяоюэ, Ван Біньжуй прагучаць "У крыві гарыць агонь жадання" Міхаіла Глінкі, "De miei bollenti spiriti" з оперы "Травіята" Джузэпэ Вердзі, "Песня пра дом" Ся Чжыцю. Прысвяціце вечар мастацтву ў Мастацкім музеі!

Наведаць канцэрт можна па ўваходным білеце ў музей (галоўны корпус, Леніна, 20; сяродкрыжжа). Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адна зіма
Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Час утульных традыцый
Час утульных традыцый

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь