Канцэрт хору Polifonica

Канцэрт хору Polifonica

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

16 чэрвеня ў 18:30 адбудзецца канцэрт хору Polifonica, прымеркаваны да выставы “Уладзімір Садзін. Мастацтва вандраваць”.

Хор налічвае 30 удзельнікаў, якія не з’яўляюцца прафесійнымі музыкантамі. Усе яны валодаюць вялікім выканальніцкім досведам і выдатнымі вакальнымі данымі. Сярод удзельнікаў калектыву ёсць студэнты, педагогі, перакладчыкі, дэканы, прафесары тэхнічных і гуманітарных навучальных устаноў і даследчых арганізацый, урачы.

За апошнія 12 гадоў хор Polifonica неаднаразова гастраляваў на тэрыторыі многіх еўрапейскіх дзяржаў і за межамі Еўропы. У Мінску калектыў можна часта пачуць на канцэртах, прыёмах, арганізаваных замежнымі амбасадамі, а таксама на іншых культурных пляцоўках горада і краіны.

Стваральнік і дырэктар хору – Вольга Іванова, дырыжор – Павел Шэпелеў.

На канцэрце “Мастацтва вандраваць” у Мастацкім музеі будуць выкананы кампазіцыі кампазітараў з розных краін: Аўстрыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Японіі, Польшчы, Ізраіля, Італіі, Кітая, Літвы, Латвіі і Амерыкі.

Уваход на канцэрт па білетах у музей.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў