Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

28 лютага 2025 года ў 18.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20; вялікая галерэя) адбудзецца прэс-падыход з нагоды адкрыцця выставы «Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс». Урачыстае адкрыццё пачнецца а 18-й гадзіне.

Аляксандр Рубец – расійскі мастак беларускага паходжання, прадстаўнік рускай і савецкай мастацкай школы канца 1960 – 1970-х гадоў, працуе ў жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта. На выставе творчасць Аляксандра Рубца прадстаўлена двума жанрамі: пейзажам і нацюрмортам. Усе творы напісаны за апошнія 12 гадоў актыўнай работы майстра ў тэхніцы алейнага жывапісу.

Аляксандр Рубец – пастаянны ўдзельнік акадэмічных выстаў Паўднёвага аддзялення Расійскай акадэміі мастацтваў. У 2014 г. адбылася персанальная выстава твораў Аляксандра Рубца ў Расійскай акадэміі мастацтваў. Работы Аляксандра Рубца знаходзяцца больш як у дваццаці мастацкіх музеях Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

З 2013 г. Аляксандр Рубец – Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, з 2023 г. – член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Узнагароджаны залатым і сярэбранымі медалямі Расійскай акадэміі мастацтваў, медалём “Шувалаў” Расійскай акадэміі мастацтваў, медалём “За заслугі перад Акадэміяй РАМ”.

Творчасць Аляксандра Рубца надзелена якасцю крос-культурнай успрымальнасці. У яго атмасферных палотнах з асаблівай размашыстай хадой пэндзля, наўмысна ці несвядома пераплятаюцца рысы некалькіх культурных традыцый. Яны адлюстроўваюць ідэю касмапалітызму мастацтва, яго аб'яднаўчай сілы, якая змывае межы паміж культурамі і нацыямі, збліжаючы людзей на аснове агульных чалавечых каштоўнасцяў і эмоцый.

Краявіды мастака – гэта своеасаблівая рэалізацыя яго ўяўленняў аб свеце, жаданне перадаць устойлівасць і веліч прыроды Каўказа, якія б змены ў ёй не адбываліся. Кожны з прадстаўленых на выставе краявідаў адрозніваецца арганічнай прыгажосцю каляровых сугуччаў, маляўнічай архітэктонікай формы, рэльефнай фактурнасцю, шырынёй дыхання, прастатой і выразнасцю творчай думкі, якая заўсёды знаходзіць яснае і пластычнае выказванне ў прадстаўленай натуры. Нацюрморты Аляксандра Рубца характарызуюцца асаблівым бачаннем натуры, якое знаходзіць пластычнае выказванне ў самой тканіне мастацкага твора. У краявідах і нацюрмортах Аляксандра Рубца матэрыя, ажыўленая колерам і дынамічным мазком, раскрывае паэзію фізічнага матэрыяльнага быцця прыроды Каўказа і свету рэчаў чалавека, прымушае яе трапятаць пачуццёвай рэчыўнасцю. Мастак здолеў стварыць сваю ўласную жывапісную прастору, якая існуе ў асаблівым вымярэнні, дзе пануюць колер, форма і пачуццё.

На выставе прадстаўлена больш за 50 палотнаў, якія па-рознаму адлюстроўваюць творчае бачанне і ўспрыманне прыроды і культуры Каўказа аўтарам.

Аснову экспазіцый складуць творы з калекцыі аўтара. Выстава “Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс” будзе экспанавацца з 28 лютага па 13 красавіка 2025 года ў галоўным будынку музея (Леніна, 20; вялікая галерэя).

Куратары выставы – Ганна Уладзіміраўна Кузняцова, старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Галіна Георгіеўна Цыдзік, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая
Партрэт народа. Рамяство і мастацтва Кітая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Абраз “Благавешчанне”
Абраз “Благавешчанне”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні