Лекцыя Логдачавай Наталлі Віктараўны, прысвечаная творчасці скульптара Ільі Якаўлевіча Гінцбурга

Лекцыя Логдачавай Наталлі Віктараўны, прысвечаная творчасці скульптара Ільі Якаўлевіча Гінцбурга

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Упершыню ў Мінску адбудзецца лекцыя кандыдата мастацтвазнаўства, загадчыка сектара скульптуры XVIII – пачатку XX стагоддзя аддзела скульптуры Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу Логдачавай Наталлі Віктараўны, прысвечаная творчасці скульптара Ільі Якаўлевіча Гінцбурга, у рамках выставы "Расія-Беларусь. Скрыжаванне лёсаў".

22 сакавіка (субота) 2025 года ў 14:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь Наталля Віктараўна раскажа пра творчы шлях аднаго з вядучых скульптараў Ільі Якаўлевіча Гінцбурга, прааналізуе яго ўпадабаныя тэмы ў творчасці і крыніцы натхнення, у дэталях апіша карпатлівыя працэсы працы над партрэтнымі статуэткамі, бюстамі і статуямі.

Не прапусціце ўнікальны шанец пазнаць больш пра выбітнага майстра XIX–XX стагоддзяў на лекцыі Логдачавай Наталлі Віктараўны!

Месца правядзення: выставачны корпус (К.Маркса, 24), чацвёрты паверх, зала №4.

Зарэгістравацца на лекцыю можна па спасылцы

Рэгістрацыя абавязковая. 

Кошт наведвання выставачнага корпуса з лекцыяй – 22 рублі. Для навучэнцаў і студэнтаў – 11 рублёў.

Глядзець відэа
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў