Лекторый выхаднога дня

Лекторый выхаднога дня

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі музей запрашае ўсіх жадаючых на лекторый выхаднога дня.

2 кастрычніка (нядзеля) а 14-й гадзіне ў рамках праекта “Навука мастацтва і мастацтва навукі” адбудзецца лекцыя “Вобразы жанчын, якія музіцыруюць, эпохі Рамантызму: полімастацкі падыход”.

Гэты падыход дазваляе аб’яднаць творы жывапісу, музычныя сачыненні і, вядома, літаратурныя творы (якія разглядаюцца як “мастацтва слова”) у адзінай прасторы – прасторы разумення мастацтва. У ім мы звернемся да “мастацтва жаночага роду”.

Лекцыю чытае Шкор Лідзія Аляксандраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, дактарант кафедры педагогікі БДПУ.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.

іншыя выставы
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адна зіма
Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Час утульных традыцый
Час утульных традыцый

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь