Максім Лагун "Дзве грані"

 Максім Лагун "Дзве грані"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

1 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава Максіма Лагуна “Дзве грані”, прымеркаваны да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму.

Максім Лагун (2005 г.н.) – мастак, акцёр у Сямейным інклюзіў-тэатры “i”, выхаванец народнай арт-студыі “Востраў”, неаднаразовы лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх конкурсаў, аўтар комікса “Макс разбудзіў пчол” (2020).

“Дзве грані” – два напрамкі, у якіх Максіму ўдаецца знаходзіць сваю гармонію: гармонію паміж творчасцю і майстэрствам, а таксама магчымасцю іншага погляду на свет (погляд чалавека з аўтызмам).

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 40 графічных твораў.

Выстава пройдзе ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (прыбудова да будынка па вул. Леніна, 20).

Работа выставы працягнецца 
да 25 красавіка 2022 года

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў