Мастацтва Францыі XVII стагоддзя

Мастацтва Францыі XVII стагоддзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мастацкі пачынае цыкл штотыднёвых лекцый пра французскае мастацтва, які прымеркаваны да адкрыцця выставы “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”.

Першай тэмай лекцыі стане “Мастацтва Францыі XVII стагоддзя”. У гэты перыяд зарадзіўся класіцызм –стыль, які арыентуецца на каноны антычнага мастацтва. У жывапісе ўсхваляўся вобраз “караля-сонца” – Людовіка XIV, што правіў у той час, тады ж быў пабудаваны палацава-паркавы ансамбль Версаль, які стаў выдатным помнікам эпохі, адметнай унікальнай цэласнасцю задумы і гармоніяй архітэктурных формаў. Пра гэты перыяд у гісторыі французскага мастацтва і пра выдатных дзеячаў эпохі і пойдзе размова на лекцыі.

Лекцыя адбудзецца 18 лістапада (субота) а 16-й гадзіне ў залах выставы “Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва”.

Лекцыю чытае вядучы навуковы супрацоўнік Мастацкага – Алена Дзмітрыеўна Шапашнікава, якая працуе ў музеі больш за 40 гадоў.

Наведаць мерапрыемства можна па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

іншыя выставы
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»
Выстава жывапісу Ольгі Аўчынікавай «Момант нейтральны»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань
Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака
Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь