Мастацтва рэстаўрацыі – экскурсія не для ўсіх!

Мастацтва рэстаўрацыі – экскурсія не для ўсіх!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей прапануе ўнікальную магчымасць наведаць рэстаўрацыйныя майстэрні, убачыць, што адбываецца з помнікам на рэстаўрацыйным стале, далучыцца да таінстваў вялікага рамяства.

"Мастацтва рэстаўрацыі" – элітарнае баўленне часу для тых, хто адчувае асалоду жыцця!

Рэстаўрацыя (ад лац. restavratio – аднаўленне) – гэта адна з самых закрытых абласцей жыцця твораў мастацтва. Прыходзячы ў экспазіцыйныя залы, мы ніколі не задумваемся над тым, што адбывалася з гэтымі прадметамі мастацтва да нас, гадоў сто, а то і трыста таму. Рэстаўратар чытае гісторыю жыцця кожнага экспаната, старанна, скальпелем счышчаючы пыл вякоў і раскрываючы загадкі стагоддзяў… 

Рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея прапануюць пазнаёміцца з "Рэстаўрацыяй алейнага жывапісу", "Рэстаўрацыяй старажытнабеларускага мастацтва" і "Рэстаўрацыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і графікі".

Колькасць: да 6 чалавек у групе 
Працягласць: 60 хвілін
Кошт: 38 руб. з кожнага ўдзельніка

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў