Мастацтва ў археалогіі

Мастацтва ў археалогіі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 лютага 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выставачны праект “Мастацтва ў археалогіі”.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з профілю і прынцыпаў фарміравання збору, не мае асобнай калекцыі археалогіі. Выяўленыя падчас правядзення раскопак артэфакты, якіх сёння налічваецца менш за 200 адзінак у зборы музея, з’яўляюцца часткай калекцыі “Беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Палова археалагічнага помнікаў музея будзе прадстаўлена ў экспазіцыйнай прасторы.

Да найбольш каштоўных і старажытных помнікаў археалогіі ў калекцыя музея адносяцца артэфакты, выяўленыя ў 1950-я гг. падчас раскопак у Мінску пад кіраўніцтвам Эдуарда Міхайлавіча Загарульскага і Васіля Радзівонавіча Тарасенкі (каменныя абразкі ХІІІ ст.) і Ваўкавыску пад кіраўніцтвам Васіля Радзівонавіча Тарасенкі і Яраслава Генрыхавіча Звяругі (каменная плітка з зааморфнай выявай і касцяныя шахматныя фігуркі ХІІІ ст.).

Выставачны праект з’яўляецца своеасаблівай справаздачай музея аб яго дзейнасці па вывучэнні старажытных помнікаў беларускай культуры і мастацтва і іх захавання, а таксама нагодай для прыцягнення ўвагі археолагаў і актывізацыі супрацоўніцтва з навуковымі інстытуцыямі, што праводзяць раскопкі.

Выстава працуе па 6 красавіка.

Куратар выставы – Дзмітрый Моніч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў