Маці Божая Жыровіцкая

Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

У перыяд з 21 сакавіка па 3 красавіка 2025 года ў прыбудове да галоўнага корпуса музея (г. Мінск, вул. Леніна, 20а) адбудзецца выстава абраза «Маці Божая Жыровіцкая» з калекцыі музея. Выстава прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння Мітрапаліта Філарэта.

Мітрапаліт Філарэт (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г., г. Масква) – праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. З 10 кастрычніка 1978 года быў прызначаны Мітрапалітам Мінскім і Беларускім, з 16 кастрычніка 1989 года – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 года – Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Са снежня 2013 года – ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Прыбыццё на Беларусь Уладыкі Філарэта стала прадвесцем будучых перамен у царкоўным жыцці.

Дзякуючы аўтарытэту Мітрапаліта Філарэта ў Беларусі пачалося ўзнаўленне гістарычных епіскапскіх кафедраў. У Полацку, Пінску і Магілёве гэта адбылося ў кастрычніку 1989 года; у Гомелі і Брэсце – у студзені 1990 года; у Навагрудку і Гродне – у кастрычніку 1991 года; у Тураве і Віцебску – у маі 1992 года. У 1989 годзе быў заснаваны Беларускі Экзархат, які аб’яднаў усе епархіі ў адзіную царкоўна-адміністрацыйную структуру.

У тым жа годзе Царкве былі вернуты Полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр і Гродзенскі манастыр Нараджэння Маці Божай; з 1 верасня 1989 года аднавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, размешчанай у Жыровічах.

Найважнейшым паказчыкам, што сведчыць аб уздыме царквы, з’яўляецца рост колькасці дзеючых праваслаўных храмаў і манастыроў Беларусі, якія вядуць шырокую асветніцкую, дабрачынную і місіянерскую дзейнасць.

Знамянальнай падзеяй у жыцці беларускага народа стала ўзнаўленне старажытных святынь – духоўнага сімвала Беларусі – Крыжа Прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, і яе срэбнай ракі. У 1997 годзе адбылося ўрачыстае вяртанне ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі сабор выявы Крыжа, адноўленага сучасным майстрам Мікалаем Кузьмічом. У 2007 годзе, у Дзень памяці прападобнай, адбылося асвячэнне ўзноўленай ракі, дзе спачываюць яе нятленныя мошчы.

Уцешнай падзеяй у жыцці вернікаў Беларусі стаў шэраг кананізацый, здзейсненых у апошні час. Яны сведчаць пра жыццяздольнасць Царквы, пра ўзрастаючае, усё больш паглыбленае асэнсаванне яе гістарычнага мінулага.

12 чэрвеня 2003 года падпісана асноватворная Дамова аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой, якая заклала падмурак наступнага супрацоўніцтва царквы і дзяржавы. Рэалізуюцца праграмы супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з шэрагам міністэрстваў: культуры, адукацыі, інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам і гэтак далей. Сферамі супрацоўніцтва дзяржавы і царквы з’яўляюцца духоўнае, маральнае, патрыятычнае выхаванне і адукацыя дзяцей і моладзі, міратворчасць, справы міласэрнасці і дабрачыннасці, клопат аб умацаванні маральнага і фізічнага здароўя людзей, падтрымка інстытута сям’і, мацярынства і дзяцінства, ахова, узнаўленне і памнажэнне гістарычнай спадчыны, захаванне навакольнага асяроддзя.

У рамках святкавання юбілеяў Мітрапаліта Філарэта на працягу шэрага гадоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь рэгулярна праходзілі выстаўкі сакральнага мастацтва, якія ўладыка наведваў асабіста, у фондах музея захоўваюцца яго памятныя рэчы: мітра і панагіі з выявамі Хрыста і Маці Божай.

Пахаваны Мітрапаліт Філарэт у Жыровіцкім манастыры, узнаўленню якога ён аддаў шмат сіл і часу. Па благаславенні Ўладыкі ў 2009 годзе ў музей былі перададзены 7 абразоў з галоўнага іканастаса Жыровіцкага манастыра, якія пасля рэстаўрацыі дэманстраваліся на шматлікіх музейных выстаўках.

У 2022 годзе ўстаноўлены помнік  мітрапаліту Філарэту каля галоўнага ўвахода ў  Свята-Духаў сабор у Мінску, памятны знак   на сцяне храма Аляксандра Неўскага на мінскіх Ваенных могілках, на тэрыторыі Гродзенскага кляштара Нараджэння Маці Божай адбылося адкрыццё і асвячэнне бюста Мітрапаліта Філарэта.

іншыя выставы
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

Архітэктурная спадчына...кропкі...
Архітэктурная спадчына...кропкі...

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”
Выстава мастака Паўла Абадзінскага “Архітэктура родных мясцін”

Музей Дом Ваньковічаў

Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс
Каўказу... Аляксандр Рубец. Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні