Мерапрыемства

Ноч музеяў 2021. Быць “Сам-насам з мастацтвам”

Ноч музеяў 2021. Быць “Сам-насам з мастацтвам”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 мая ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” прапануем нашым наведвальнікам унікальную магчымасць у камфортнай атмасферы і цішыні прайсціся па залах Мастацкага. Паверце, ідэальнае сузіранне мастацтва – гэта адзінота, засяроджванне, жаданне пачуць і адчуць твор.

У гэты дзень дзверы музея будуць адкрыты з 16:00 да 24:00.

Вы зможаце наведаць залы пастаяннай экспазіцыі “Рускае мастацтва XVIII – пачатку XX ст.”, а таксама даведацца больш пра выставачны праект “Чаму Ты Мяне пакінуў?” і пачуць разважанні куратара Дзмітрыя Салодкага а 17-й і 21-й гадзіне.

Дыялогу з прыгожым будзе спрыяць музыка ў выкананні скрыпічнага-фартэпіяннага дуэта Ad Libitum.

Дадатковым бонусам наведвальнікам “Ночы музеяў” стане спецыяльная прапанова ад кафэ «Культурнае жыццё» – зніжка 10 % на ўсё меню.

Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей: 4 руб. – для дарослых; 2 руб. – для навучэнцаў.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь