“Папяровыя мары” выстава выцінанкі Вольгі Налівайка

“Папяровыя мары” выстава выцінанкі Вольгі Налівайка

Музей Дом Ваньковічаў

З 18 мая ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пройдзе выстава выцінанкі Вольгі Налівайка “Папяровыя мары”.

Вольга Налівайка – майстар з Мінска. Нарадзілася ў г. Мінску. Скончыла факультэт народнай культуры (цяпер факультэт эстэтычнай адукацыі) БДПУ імя Максіма Танка.

Ужо шмат гадоў працуе педагогам уЦэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” г. Мінска. Выцінанкай займаецца з 2010 года. За гэты час стварыла мноства цікавых работ.

Удзельнічае ў розных выставах і конкурсах. У 2012 годзе ўдзельнічала ў конкурсе па выцінанцы “Ажурныя мары” ў горадзе Віцебску. У снежні 2015 года прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Выразанне з паперы ў Літве і свеце. Развіццё, перспектывы”, якая праходзіла ў Вільнюсе. У чэрвені 2016 годабрала ўдзел у Міжнародным сімпозіуме па вырэзванні з паперы ў горадзе Маладзечне;улетку 2018 годаў Міжнародным пленэры па выцінанцы ў Літве.

Работы Вольгі Налівайка знаходзяцца ў зборы Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея (Расія, Маскоўская вобл., г. Дамадзедава), у Мастацкай галерэі “Вільнюс” (г. Мінск), у калекцыі каледжа імя Агінскага (г. Маладзечна).

На выставе прадстаўлены серыі работ “Поры года”, “Букет”, “Веер”, “Дрэва жыцця” і інш.

 

У рамках выставы 20 мая а 16-й гадзіне пройдзе майстар-клас па стварэнні паштовак ручной работы.

Выстава будзе працаваць 
да 29 чэрвеня 2023 года

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў