Плынь часу

Плынь часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

17 жніўня 2024 года ў галоўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) пачынае работу традыцыйная выстава “Плынь часу”, якая знаёміць з жывапіснымі і скульптурными творамі мастакоў Беларусі – юбіляраў 2024 года.

У экспазіцыю выставы ўключана звыш за 70 работ болей 40 аўтараў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Часавы дыяпазон экспануемых твораў – пачатак 1900-х – пачатак 2010-х гг.

Падобныя выставы можна разглядаць як дадатак да пастаяннай экспазіцыі музея, у якую ўваходзяць “хрэстаматыйныя” работы шэрага мастакоў. Але былі і іншыя майстры, і іншыя творы, таму такія выставы з фондаў – “выхад у свет” для твораў, якія часам на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіліся, нікому не бачныя, у сховішчах, і не мелі магчымасць ажыццяўляць дыялог аўтара і гледача.

Некаторыя з прадстаўленых аўтараў “гучаць” сугучна, нягледзячы на дзесяцігоддзі паміж імі, іншыя, хаця жылі адначасова, заўважна розняцца, у цэлым утвараючы калейдаскапічную карціну розных светапоглядаў і інтэрпрэтацый рэальнасці.

Не ўсе экспаненты выставы нарадзіліся на Беларусі, некаторыя толькі працавалі ці працуюць тут у той ці іншы час, не ўсе выхадцы з Беларусі працавалі на Радзіме, але ўсе разам яны складаюць шматколерную панараму мастацтва нашай краіны.

Мастацтва, якое стваралася на працягу больш за сто гадоў, дазваляе адчуць атмасферу розных эпох, пазнаёміцца з эвалюцыяй густаў мастакоў і грамадства і, такім чынам, ажыццявіць свайго роду падарожжа ў часе.

Выстава “Плынь часу” будзе экспанавацца з 17 жніўня па 21 кастрычніка 2024 г. у галоўным корпусе (вул. Леніна, 20, галерэя і фае).

Куратар выставы – Вайцэхоўская Валянціна Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Празрыстасць
Празрыстасць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея
Выстава “Кветкі – паэзія любові” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

Музей Дом Ваньковічаў