Мерапрыемства

Праграма музейнай акцыі “Вераснёвая ноч”

Праграма музейнай акцыі “Вераснёвая ноч”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Прапануем пазнаёміцца з праграмай штогадовай музейнай акцыі “Вераснёвая ноч”, прымеркаванай да святкавання Дня горада Мінска. Яна пройдзе 9 верасня з 16:00 да 24:00.
  • 17:00 Канцэрт дуэта “Браты Моніны” – гітара і балалайка.

Удзельнікі: выкладчыкі дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 г. Брэста Юрый Монін і Мікіта Монін

У праграме канцэрта творы А. Пахмутавай, І. Лучанка, В. Алоўнікава, з рэпертуару ВІА “Песняры”, А. Пятрова, Э. Клэптана, Стынга, папуры з кінафільмаў.

Месца правядзення – сяродкрыжжа
 

  • 18:00  Урачыстае адкрыццё і прэзентацыя выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”, пасля якога адбудзецца экскурсія ад куратара выставы – навуковага супрацоўніка Мастацкага Вікторыі Пракошынай.

Месца правядзення – сяродкрыжжа, выстава знаходзіцца на 4 паверсе выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)
 

  • 19:00 Куратарская экскурсія па выставе “Колер жніўня” ад Кацярыны Калянкевіч – вядучага навуковага супрацоўніка Мастацкага (па запісе, запіс адкрыецца 08.09 а 12-й гадзіне).

Месца правядзення – 3-ці паверх выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)
 

  • 19:30 Інтэрактыўная лекцыя “Ясна і проста. Што такое ясная мова?” ад старшага выкладчыка кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі Кацярыны Юрэвіч.

Ясная мова – гэта мова, даступная людзям, якія маюць цяжкасці ў чытанні і разуменні інфармацыі. На лекцыі вы даведаецеся пра гісторыю з’яўлення яснай мовы, яе асноўныя правілы, прыменіце правілы яснай мовы на практыцы.

Месца правядзення – зала беларускага мастацтва XIX – пачатку ХХ ст.
 

  • 20:00 Музычнае выступленне калектыву “Спеўная майстэрня Дар’і Зуевай”, якое напоўніць залы выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм” народнай песняй і створыць асаблівую атмасферу.

Месца правядзення – 4-ты паверх выставачнага корпуса (К. Маркса, 24)

 

  • 20:00 – 22:00 Майстар-клас па лінагравюры ад “Афістон Маркет”, на якім можна самастойна зрабіць паштоўку.

Месца правядзення – пераход у выставачны корпус

 

  • 21:00 Канцэрт інструментальнай музыкі “Восеньскія фарбы” (гітара, скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна).

У праграме прагучаць творы І. С. Баха, Ф. Шапэна, Л. Брауэра, А. Глазунова, Э. Гранадаса, У. Уолтана, Дж. Доўланда, Я. Грыдзюшкі, The Beatles.

Месца правядзення – сяродкрыжжа
 

  • 22:00 Лекцыя “Прагулка па Мінску. Горад вачыма беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя” ад Арцёма Лапіцкага – старшага навуковага супрацоўніка Мастацкага.

Месца правядзення – зала беларускага мастацтва ХХ–XXI стст.

 

На працягу ўсяго вечара – выстава рэтрааўтамабіляў перад уваходам у музей.

Кошт білета ў музей у дзень акцыі будзе 14 рублёў для дарослых, 7 рублёў для навучэнцаў і студэнтаў.

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень