Малюем каля карціны

Малюем каля карціны

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

3 лістапада 2024 года ў 12.00 у галоўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы навучэнцаў мастацка-адукацыйнай студыі "У госці да Цюбіка" "Малюем у карціны".

Дзеці прыходзяць у музей разам з бацькамі. Яны прывыклі да актыўнай інфармацыі, да хуткай змены карцінкі. Рытм у музее зусім іншы. Каб зразумець, аб чым гаворыць з намі мастацкі твор, трэба спыніцца, задумацца, прыгледзецца. Гэта – работа, гэтаму трэба вучыцца.

Галоўная мэта студыі "У госці да Цюбіка", у якую прыходзяць дзеці з бацькамі, - гэта навучыць дзіця быць удумлівым гледачом. Для гэтага трэба настроіцца, засяродзіцца, задумацца, шмат ведаць. Гэта і мова выяўленчага мастацтва, і сусветная міфалогія, і хрысціянскія гісторыі. Але асабліва расслабляе дзяцей, настройвае іх на творчы лад, на зносіны з арыгіналам  магчымасць размясціцца ў карціны і стварыць свой твор, на які натхняе музейны экспанат.

Дзеці ўлоўліваюць каляровыя суадносіны, кампазіцыю, асноўны канфлікт узаемаадносін, эстэтыку твора, эмацыйны лад. Навыкі ў дзяцей рознага ўзросту адрозніваюцца, але шчырасць успрымання захоўваецца ў любым узросце. Твор, які яны малявалі, яны і лепш памятаюць, лепш разумеюць.

Куратор выставы – старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы, кіраўнік народнай мастацка- адукацыйнай студыі  "У госці да Цюбіка" Брыгадная Вольга Яўгенаўна.

Мастацка-адукацыйная студыя "У госці да Цюбіка" створана ў 1991 годзе. Першыя яе навучэнцы ўжо прыводзяць на заняткі сваіх дзяцей. У 2005 годзе адбылася выстава работ студыйцаў у Дзяржаўнай Траццякоўскай гелерэі ў парадку абмену формамі работы ў музее з дзецьмі. У 2006 годзе студыя атрымала званне НАРОДНАЯ, якое з поспехам увесь час пацвярджала.

Выстава будзе працаваць да 19 лістапада 2024 года.

іншыя выставы
Гармонія свету неглюбскіх ткачых
Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра
Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”
ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”

Музей Дом Ваньковічаў

Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь