Свет дзяцінства

Свет дзяцінства

Музей Дом Ваньковічаў

2 верасня 2022 года ў музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” адкрыецца выстава твораў мастакоў XIX – пачатку XX ст. “Свет дзяцінства” з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Дзіцячы партрэт займае важнае месца ў еўрапейскай культуры. Асабліва адчувальна гэта стала ў першай палове XIX ст. з прыходам рамантызму. Партрэты ў гэтым напрамку раскрываюць дзяцей як важную частку грамадства і сям'і, асобы, якая нясе новы погляд на навакольны свет.

У далейшым дзіцячы партрэт увабраў у сябе дэмакратычнае паветра другой паловы XIX стагоддзя, прайшоўшы шлях ад лёгкасці і радасці юных гадоў да суровай праўды паўсядзённага жыцця. А галоўнымі крыніцамі натхнення мастакоў былі не шляхетныя дзеці, а з ніжэйшых саслоўяў. Яны і сталі праваднікамі ў рэаліі быцця.

Магчымасць супастаўлення розных пунктаў гледжання на асобу дзіцяці і тэму дзяцінства – галоўная вартасць выставы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленыя на ёй творы закліканы нагадаць гледачу, што дзіця ва ўсе часы – значны сімвал неперарыўнага быцця, а значыць, і вечнасці свету.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў